Парафія Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха)
на залатой горцы
Мінск, пр-т Незалежнасці, 44-А
+375 (29) 695 53 51 - ксёндз-пробашч Юрый Санько
+375 (29) 765 72 84 - па пытаннях канцэртаў (арган)
info@roch.by
Расклад Набажэнстваў
• Пн-Пт: 8.00, 18.30
• Сб: 8:00, 17.00 (English), 18:30
• Нядзеля: 09.00, 11.00, 12.30, 19.00

Парафіяльныя аб'явы


8 ЛІСТАПАДА — XXXII ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ
У сённяшнім Евангеллі прыпавесць пра дзесяць паннаў ставіць перад намі пытанне пра гатоўнасць сустрэць Хрыста. Алей у светачах нагадвае пра жывую веру, якую немагчыма пазычыць у іншага чалавека. Яна ўзрастае ў асабістай малітве, вернасці і любові, увасобленай ва ўчынках. Няхай удзел у Эўхарыстыі адновіць у нас жаданне жыць у Божай прысутнасці, каб сустрэча з Панам стала спаўненнем нашай надзеі.

РАСКЛАД НА ТЫДЗЕНЬ
Панядзелак, 9 лістапада — СВЯТА ГАДАВІНЫ ПАСВЯЧЭННЯ ЛАТЭРАНСКАЙ БАЗЫЛІКІ
  • 08:00 — Выпамінкі (9).
  • 18:30 — св. Імша са спевам грыгарыянскага харалу.
Аўторак, 10 лістапада — успамін св. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла
  • 08:00 — Выпамінкі (10).
  • 18:30 — складковая св. Імша праз заступніцтва св. Антонія.
Серада, 11 лістапада — успамін св. Марціна Турскага, біскупа
  • 18:30 — За душы ў чыстцы.
Чацвер, 12 лістапада — СВЯТА СВ. ЯЗАФАТА, БІСКУПА І МУЧАНІКА

Пятніца, 13 лістапада
  • 18:30 — складковая св. Імша за памерлых.
  • 19:30 — сустрэчы па вывучэнні Святога Пісання.
Субота, 14 лістапада
  • 18:30 — св. Імша з нядзельнай літургіі.
Нядзеля, 15 лістапада — XXXIII ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ
  • 11:00 — складковая св. Імша за жывых.

  • Сёння завяршаецца васьмідзённы перыяд, калі за пабожнае наведванне могілак і малітву за памерлых можна атрымаць поўны адпуст пры выкананні звычайных умоў: сакрамэнтальная споведзь, святая Камунія, малітва ў інтэнцыях Святога Айца і адсутнасць прывязанасці да ўсялякага граху. Гэты адпуст можна ахвяраваць толькі за памерлых.
  • Заахвочваем падтрымаць ахвяраваннямі рэстаўрацыю абраза Маці Божай Ружанцовай са свірскага касцёла. Кожная ахвяра — каштоўны ўнёсак у захаванне гэтага абраза. Дзякуем за вашу шчодрасць!

МАЛІТОЎНЫЯ ІНТЭНЦЫІ
  • Інтэнцыя Святога Айца на лістапад: Аб правільным выкарыстанні багацця.
  • Працягваем малітву за парафію св. Сымона і св. Алены (Чырвоны касцёл).
  • Молімся ў інтэнцыі: Даручаем Божай міласэрнасці нашых памерлых родных, душпастыраў, дабрадзеяў і парафіянаў.

Дзякуем за Вашу ўвагу, малітвы і ахвяраванні. Няхай Добры і Міласэрны Бог шчодра Вас узнагародзіць.

Кожную пятніцу ў 19.30
Запрашаем на вывучэнне Св. Пісання.
“Той, каго закране зараза і хто будзе прасіць паратунку ў Роха як свайго заступніка і апекуна, той ачуняе.”
(з карткі, якая была знойдзена ў вязніцы, дзе памёр св. Рох)

Безкаштоўная кніга, якая расказвае пра старажытныя Залатагорскія могілкі Беларусі (1796-1893гг.) і пра гісторыю касцёла Святога Роха ў Мінску. Гэта праца-дар усім нам беларусам на ўспамін сваіх продкаў ад выдатных суайчыннікаў – святароў, архівістаў, архітэктараў, гісторыкаў, філолагаў. Нам усім застаецца толькі прыняць гэты дар, каб потым перадаць далей, таму, як чалавек не можа існаваць без памяці. Гэтая кніга мае заняць асаблівае месца ў нашай з Вамі хатняй бібліятэцы.

“У чалавека, які не ведае сваёй гісторыі, няма будучыні. Таму веданне гісторыі сваёй Бацькаўшчыны, сваіх каранёў абавязкова для кожнага.”
Біскуп Казімір Вялікаселец

“…Можа, за цудоўны залаты убор дрэў, а можа, па другой легендзе, за тое, што жыхары сабралі цэлую залатую горку манет на пабудову храма, і назвалі гэта месца Залатой горкай.”
Уладзіслаў Завальнюк , ксёндз-канонік, Магістр тэалогіі, кандыдат гістарычных навук

“Сёння мы дзякуем Богу за бязмежную апеку і магчымасць захаваць памяць пра нашых продкаў, пахаваных на Залатагорскіх могілках”
Юрый Санько, ксёндз-канонік, пробашч парафіі на Залатой Горцы
Залатая Горка
(Мінск, Рымска-Каталіцкая парафія Святога Сымона і Алены, 2022)
Парафія Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха)
Гiсторыя парафii
Рыма-каталіцкая парафія Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску была заснаваная ў XIV ст. каралём Ягайлам. Гэта самая старажытная каталіцкая супольнасць у горадзе, пра якую захаваліся дакументальныя звесткі.

Падрабязней →
Касцёл Святога Роха
Мінск, пр-т Незалежнасці, 44-А
+375 (29) 695 53 51 - ксёндз-пробашч
+375 (29) 946 81 28 - нядзельная школа,
+375 (29) 765 72 84 - арганныя канцэрты
info@roch.by
Наша парафія мае сваю старонку ў Facebook, а таксама вельмі цікавы Instagram. Падпісвайцеся!