Парафіяльныя аб'явы
30 лістапада – І Нядзеля Адвэнта
Распачынаем новы літургічны перыяд – Адвэнт, час радаснага чакання і духоўнай падрыхтоўкі да святаў Божага Нараджэння.
На гэтым тыднi ўспамінаем:
2 снежня – Ат. – пасля св. Імшы на 18.30 адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, праводзіць супольнасць Альфа-курса.
3 снежня – Ср. – Успамін св. Францішка Ксавэрыя, прэзбітэра
4 снежня – Чц. – І Чацверг месяца, дзень малітвы аб новых пакліканнях.
18.30 – св. Імша ў інтэнцыі: “За удзельнікаў апостальскага руху “Жывы Місійны ружанец” і аб новых пакліканнях”. Пасля св. Імшы – Ружанец аб новых пакліканнях да святарства і манаства.
5 снежня – Пт. – І Пятніца месяца.
6 снежня – Сб. – Успамін св. Мікалая, біскупа. І Субота месяца. У 18.30 св. Імша ў інтэнцыі: “Аб трыумфе беззаганнага сэрца Марыі”. Пасля св. Імшы - Фацімскі ружанец.
Падчас Адвэнту запрашаем на
Раратнія Святыя Імшы:
серада, субота – 7.00 (касцёл будзе адкрыты з 6.30)
чацверг (з удзелам дзяцей) – 18.30
Адвэнтавыя рэкалекцыі адбудуцца з 19 па 21 снежня. Правядзе іх кс. Юрый Быкаў, пробашч з Радашковіч.
Дзякуй за працу, малітвы і ахвяраванні, якімі прычыняецеся да ўтрымання і аднаўлення нашай святыні, няхай Добры і Міласэрны Бог шчодра ўзнагародзіць.