У гэтым раздзеле падабраныя кнігі, якія павінны быць на паліцы кожнага верніка… Не каб збіраць пыл, а каб чытаць і разважаць над Божым Словам, умацоўваючыся ў Веры. Веды і разуменне Божага навучання, якія дадуць нам гэтыя кнігі, дапамогуць быць вестунамі Евангелля ў сучасным свеце. Вопыт, які змешчаны ў працах, што прадстаўлены ніжэй, несумненна павысіць наша маральнае і культурнае аблічча. Жаданне пазнаваць не толькі Святое Пісанне, але і вывучаць патрэбную для росту хрысціяніна літаратуру праз Настаўніцкі Інстытут Касцёла надасць неабходную моц у Духу, каб непахісна стаяць на абароне Касцёла і хрысціянства ў цэлым.