СПОВЕДЗЬ
Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаны; на кім пакінеце, на тым застануцца
(Ян 20,23)
У сакрамэнце пакаяння вернікі, якія вызнаюць грахі легітымнаму служыцелю, шкадуюць за іх і маюць пастанаўленне выправіцца. Праз адпушчэнне грахоў, удзеленае тым жа служыцелем, яны атрымліваюць ад Бога прабачэнне грахоў, здзейсненых пасля хросту, і адначасова нанова яднаюцца з Касцёлам, якому нанеслі рану сваімі грахамі.

Індывідуальная і поўная споведзь, а таксама адпушчэнне грахоў з’яўляюцца адзіным звычайным спосабам, праз які вернік, які ўсведамляе цяжкі грэх, нанова яднаецца з Богам і Касцёлам. Адпаведным месцам для здзяйснення сакрамэнтальнай споведзі з’яўляецца касцёл або араторыя.

Толькі святар з’яўляецца служыцелем сакрамэнту пакаяння. Кожны вернік пасля дасягнення ўзросту распазнавання мае абавязак прынамсі раз на год верна спавядацца за свае цяжкія грахі.

Кодэкс Кананічнага Права (ККП 959-997)

Катэхізіс Каталіцкага Касцёла (ККК 1422-1498)

Пакаянне
Запытваючы ў Айца Нябеснага, а маю лі права казаць аб тым, аб чым казаць так неабходна, як неабходна кожнаму з нас глыток паветра, каб жыць у целе? – атрымаў не толькі адказ, але наказ-абавязак прамаўляць услых. Таму што кажу гучна, адкрыта для ўсіх, а не ціха, шэптам для нікога. Таму што сам знаходжуся ў перыядзе пакаяння, такім безумоўным і бясконцым часе ачышчэння душы. Каму, як не мне, казаць? – рабіўшаму столькі дрэнных, цёмных і брудных учынкаў у сваім асяроддзі і, прышоўшы да пакаяння, адчуўшы сапраўдны боль і нязломнае жаданне развіцця. Адчуўшы такі моц у Духу, устаўшы з каленаў, дзякуючы Слову Пана, каб больш ніколі не паўтараць цяжкі грэх, знішчаючы яго назаўжды. Каб не рабіць злога ўчынка ні для цела, ні для душы – ня для цябе, чалавек добрай волі, ня для сябе, грэшнага.

Трэба адчуваць, што той, хто адмаўляецца разумець іншага, будзе разумець няправільна. А я кажу не для таго, каб вы са мной пагадзіліся ці не, а для таго, каб пачулі мяне на радасць, падзяку і павагу Хрысту, таму, хто дараваў свабоду. Шанец на збаўленне праз пакаянне мае кожны, разумееце – кожны, ад першага подыха свайго. Цяжар пакаяння кожны нясе праз усё сваё жыццё, толькі ёсць тыя, хто адчуў боль і навяртаўся на якімсьці перыядзе свайго быцця праз непахіснае, самаадданае і зразумелае самому сабе пакаянне не ў слове, а ў адчуванні сэрца свайго, такое натхняючае пакаянне да добрых спраў і змен унутры сябе, даючы шанец не толькі сабе, але і тым, хто побач – хто ўбачыў, пачуў і зразумеў.

А ёсць тыя, хто не хоча ў слабасці сваёй бачыць, чуць і разумець, аддаляючы сябе (насычая цела, а не душу) ад унутраннага росту праз ачышчэнне душы, пазбягаючы цяжкасцей станаўлення і развіцця праз прыманне асалоды, як дадзенага і звычайнага. Іншымі словамі, сэнса ўсяго свайго жыцця, а не як узнагароду значна меншую ў часе быцця, чым крапатлівая праца над самім сабой – не над постаццю ў целе, таму што цела памірае, а над чысцінёй душы сваёй, якая несмяротная і вечная ў веры нашай непахіснай і адзінай. Чаму такія людзі адкідваюць пакаянне? – таму, што пакаяцца – гэта значыць змяніць свой лад жыцця, пачаць думаць і дзейнічаць інакш, адчуць зусім новы і да гэтуль незнаёмы подых свайго сэрца, пачуць раскаянне ўсёй душой, што немінуча вядзе да пакуты і да стоадсоткавага разумення, што ішоў не тым шляхам, мераў не той мерай, сеяў ужо мёртвае семя, ішоў да смерці не каб жыць вечна, а жыў, каб памерці назаўжды.

Такая пакута парушае асабісты спакой, вядзе да радыкальных змен у жыцці – таму большасць не жадае парушаць свой спакой. Ёсць і тыя, хто адкладае пакаянне аж да смерці, не ведаючы аб гэтым зусім, ці робячы гэта наўмысна. Дык вось, у тых, хто не ведае, наліпне столькі, што і не адмыешся. А тыя, хто наўмысна адкладаюць, як бы разумеючы, то і прабачэнне Той, Хто прабачае, адложыць назаўжды. Любоў у такіх людзей мае мяжу і памірае там, дзе няўтульна іх целу і дзе не можа чуць іх душа. Таму ў цемры гэтыя душы належаць шатану – адсюль войны, недавер, улада слабых і баязлівых. Заклік да пакаяння – гэта не заклік да чаго-небудзь незразумелага і не маючага моц… гэта адзінае, чаго так чакае з распасціраннымі абдымкамі Бог, гэта адзіная зброя, якая ачысціць нашы душы, каб убачыць святло, напоўніць сэрца безадказнай, бязмежнай любоўю, асабліва да нашых непрыяцеляў – таму, што іх ужо не будзе ў нашых позірках і думках.
Споведзь
“Сапраўды кажу вам: усё, што вы звяжаце на зямлі, тое будзе звязана ў небе, і што развяжаце на зямлі,тое будзе развязана у небе” (Мц 18,18)
Той, Хто хадзіў сярод нас, здзейсніў вялікі цуд, які стаў явай, і паверылі нават тыя, хто ў сваім бязвер'і ўкрыжаваў Езуса. І вера іх стала непахіснай. Яго прыход, жыццё, смерць і ўваскрасенне — гэта тая сапраўдная свабода, калі казаць сучаснай мовай — права выбару, якой Ён узнагародзіў нас, грэшных.

Устае пытанне: што ж чакае ад нас Стварыцель? Які ёсць лек ад усіх хваробаў? Адказ мае глыбокі сэнс і важны не толькі для развіцця кожнага чалавека, але і для разумення нашай мэты на Зямлі. Галоўнае — гэта пакаянне і споведзь. Езус даў уладу Апосталам адпускаць грахі: “Сапраўды кажу вам: усё, што вы звяжаце на зямлі, будзе звязана і ў небе, і што развяжаце на зямлі, тое будзе развязана і ў небе” (Мц 18,18).

Кожны з нас мае свабоду выбару: ісці шляхам збаўлення праз прызнанне сваёй грахоўнасці і ачышчэнне душы ў пакаянні і споведзі, каб жыць вечна, або жыць для цела, што вядзе да пагібелі назаўжды. Варта разумець, што шлях да вечнасці цяжкі, але калі ад сэрца, то цяжкае становіцца лёгкім і прыемным. Пан заўсёды побач, Ён наш Настаўнік, а Яго Слова — галоўная кніга жыцця, якая не мае канца.

У паўсядзённым жыцці мы клапоцімся пра цела і камфорт, але гэта не тое, чаго ад нас чакае Бог. Ён заклікае нас да сціпласці ў жаданнях адносна цела і да клопату пра бліжніх у добрых учынках.

Няма часу? Няма сродкаў? Няма жадання? Гэта таму, што няма пакаяння. Калі мы з болем будзем усведамляць свае грахі і праз споведзь адкідаць іх ад сябе, на радасць Пану, знойдзецца і час, і сродкі, і жаданне. Трэба разумець, што добрыя ўчынкі, аддадзеныя іншым, вяртаюцца ўдвая больш.
Цела тленнае: “…бо пыл ты і ў пыл вернешся” (Быц 3,19), а душа несмяротная. Таму трэба набываць багацце не на зямлі, а праз шчырае пакаянне, якое прыводзіць да ласкі Божай. Жыць не дзеля таго, каб памерці, а памерці, каб жыць. Спавядайцеся, пакуль ёсць час, пакуль не назбіралася столькі бруду, што і не ўстаць.

Няхай у апошнюю хвіліну не будзе страху, а толькі непахіснае жаданне зрабіць яшчэ адзін добры ўчынак для іншага. Амэн.

(З вамі разважаў вернік Ян Сіні)