Адказы на пытанні
У гэтым раздзеле святар адказвае на пытанні, якія Вы можаце пакінуць у скрынцы “Пытанні да святара”, наведаўшы касцёл на Залатой Горцы.
Дарагія браты і сёстры ў Хрысце, ёсць межы, усталяваныя чалавечым розумам, таму мы не павінны бачыць самога Бога, але павінны паглядзець на нашы зямныя справы, убачыць адзін аднаго з пункту гледжання Бога... Гэта найвышэйшая і адзіная мэта, да якой мы, хрысціяне, тут на зямлі можам імкнуцца. Бывае так, што пытанні, якія мы ставім з цягам часу перад сабой, не знаходзяць адказу, ці мы неўпэўненыя ў дакладнасці атрыманай інфармацыі, якая можа нас збіць з сапраўднага, адзінавернага шляху да Бога… І ў гэты час з’яўляецца ўнікальная магчымасць звярнуцца з пытаннем да служыцеля Царквы — святара.

Святар, у сваю чаргу, прагне пытанняў ад усіх.З адказнасцю ў душы і радасцю на сэрцы ён абавязкова адкажа нам, памятаючы і зыходзячы з трох асноўных апор сучаснага Касцёла: Святога Пісання, Касцёльнай Традыцыі і Настаўніцкага Інстытута. Трэба, вядома, дадаць, што будзе яшчэ і чацвёрты складнік адказаў — гэта веды, набытыя праз асабісты досвед і ўласныя памылкі святара, але ні ў якім разе не адыходзячы ад трох асноўных апор нашай Веры: Святога Пісання, Касцёльнай Традыцыі і Настаўніцкага Інстытута.

Такім чынам, мы ўсе разам удакладняем ці пазнаём тое, чаго раней не разумелі, не чулі ці не ведалі… І памятайце, чым больш мы зададзім пытанняў, тым вышэйшай будзе якасць адказаў на іх… Амэн.