Парафія Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха)
на залатой горцы
Мінск, пр-т Незалежнасці, 44-А
+375 (29) 695 53 51 - ксёндз-пробашч Юрый Санько
+375 (29) 765 72 84 - па пытаннях канцэртаў (арган)
info@roch.by
Расклад Набажэнстваў
• Пн-Пт: 8.00, 18.30
• Сб: 8:00, 17.00 (English), 18:30
• Нядзеля: 09.00, 11.00, 12.30, 19.00

Парафіяльныя аб'явы


11 СТУДЗЕНЯ – СВЯТА ХРОСТУ ПАНА (І ТЫДЗЕНЬ ЗВЫЧАЙНАГА ПЕРЫЯДУ)

Сённяшняй урачыстасцю Хросту Пана мы завяршаем літургічны перыяд Нараджэння Пана. Падзея на Ярдане адкрывае нам глыбіню Божай любові: нябёсы адчыняюцца, і голас Айца абвяшчае Езуса сваім умілаваным Сынам.

Праз сакрамэнт хросту кожны з нас таксама стаў дзіцём Божым. Няхай гэтае свята будзе нагодай падзякаваць Богу за дар нашага ўласнага хросту і заклікам адказна сведчыць пра Хрыста ў штодзённым жыцці.


РАСКЛАД НА ТЫДЗЕНЬ

Ср., 14 студзеня – 18:30: Св. Імша за душы чысцовыя.

Сб., 17 студзеня – Успамін св. Антонія, абата.

 

Дэкарацыі: Паводле даўняй традыцыі, калядныя дэкарацыі і яслі ў нашай святыні застаюцца да 2 лютага (свята Ахвяравання Пана).

Каляда: Працягваецца запіс на душпастырскае наведванне сем'яў. Можна запісацца ў сакрыстыі.

Аднаўленне фігуры: Працягваем збор ахвяраванняў на рэстаўрацыю фігуры св. Яна Хрысціцеля з Будслаўскага санктуарыя.


МАЛІТОЎНЫЯ ІНТЭНЦЫІ

  • Інтэнцыя Святога Айца на Студзень: Аб малітве Божым словам. Молімся, каб яно стала хлебам нашага жыцця і крыніцай надзеі.
  • Працягваем малітву за парафію св. Сымона і св. Алены (Чырвоны касцёл).
  • Молімся ў інтэнцыі: «Каб парэшткі нашых продкаў, пахаваных на Залатагорскіх могілках, не былі знішчаныя».

Дзякуем за Вашую працу, малітвы і ахвяраванні, якімі падтрымліваеце і аднаўляеце святыню. Няхай Добры і Міласэрны Бог шчодра Вас узнагародзіць!

Фестываль духоўнай музыкі 

Калядныя вечары на Залатой Горцы
Мінскі касцёл Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха)
25.12.2025-24.01.2026

25.12.2025 Чацвер, 13:40
Парафіяльны хор «Залатая горка», маст. кір. Святлана Шэйпа

27.12.2025 Субота, 20:00
Ганна Горбач (арган)

28.01.2025 Нядзеля, 16:00
Хор «Verum cantus», маст. кір. Яніна Хвалько

08.01.2026 Чацвер, 20:00
Цымбальнае трыа «Ars nova» з арганам
Вольга Сержанкова, Кацярына Каванава, Ірына Ціханава (цымбалы), Варвара Царук (арган)

10.01.2026 Субота, 20:00
Нямецкая духоўная музыка эпохі рамантызму
Наталля Пупшыновіч (сапрана), Юрый Габрусь (арган)

12.01.2026 Панядзелак, 20:00
Літургічны хор «Голас душы», маст. кір. Таццяна Гажэўская-Пешак

15.01.2026 Чацвер, 20:00
Фольк-капэля «Астроўна»
Прэзентацыя альбома «Смуга»

17.01.2026 Субота, 20:00
Музыка для трубы і аргана
Аляксандр Ахрэмка (труба), Лізавета Марозава (арган)

24.01.2026 Субота, 20:00
Гітара сола і ў дуэце: Павел Бортнік і Аляксей Музычэнка

Падрабязныя праграмы можна знайсці напярэдадні выступленняў у групе Instagram
SV.ROCH

Уваход на ўсе праграмы – вольны
Збіраюцца добраахвотныя ахвяраванні 10+
Кожную пятніцу ў 19.30
Запрашаем на вывучэнне Св. Пісання.
“Той, каго закране зараза і хто будзе прасіць паратунку ў Роха як свайго заступніка і апекуна, той ачуняе.”
(з карткі, якая была знойдзена ў вязніцы, дзе памёр св. Рох)

Безкаштоўная кніга, якая расказвае пра старажытныя Залатагорскія могілкі Беларусі (1796-1893гг.) і пра гісторыю касцёла Святога Роха ў Мінску. Гэта праца-дар усім нам беларусам на ўспамін сваіх продкаў ад выдатных суайчыннікаў – святароў, архівістаў, архітэктараў, гісторыкаў, філолагаў. Нам усім застаецца толькі прыняць гэты дар, каб потым перадаць далей, таму, як чалавек не можа існаваць без памяці. Гэтая кніга мае заняць асаблівае месца ў нашай з Вамі хатняй бібліятэцы.

“У чалавека, які не ведае сваёй гісторыі, няма будучыні. Таму веданне гісторыі сваёй Бацькаўшчыны, сваіх каранёў абавязкова для кожнага.”
Біскуп Казімір Вялікаселец

“…Можа, за цудоўны залаты убор дрэў, а можа, па другой легендзе, за тое, што жыхары сабралі цэлую залатую горку манет на пабудову храма, і назвалі гэта месца Залатой горкай.”
Уладзіслаў Завальнюк , ксёндз-канонік, Магістр тэалогіі, кандыдат гістарычных навук

“Сёння мы дзякуем Богу за бязмежную апеку і магчымасць захаваць памяць пра нашых продкаў, пахаваных на Залатагорскіх могілках”
Юрый Санько, ксёндз-канонік, пробашч парафіі на Залатой Горцы
Залатая Горка
(Мінск, Рымска-Каталіцкая парафія Святога Сымона і Алены, 2022)
Парафія Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха)
Гiсторыя парафii
Рыма-каталіцкая парафія Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску была заснаваная ў XIV ст. каралём Ягайлам. Гэта самая старажытная каталіцкая супольнасць у горадзе, пра якую захаваліся дакументальныя звесткі.

Падрабязней →
Касцёл Святога Роха
Мінск, пр-т Незалежнасці, 44-А
+375 (29) 695 53 51 - ксёндз-пробашч
+375 (29) 946 81 28 - нядзельная школа,
+375 (29) 765 72 84 - арганныя канцэрты
info@roch.by
Наша парафія мае сваю старонку ў Facebook, а таксама вельмі цікавы Instagram. Падпісвайцеся!