Напрацягу першых трох месяцаў яго існавання да апостальства акрамя свецкіх вернікаў з розных парафій Мінска ўжо далучыліся вернікі з іншых населеных пунктаў: Бабруйск, Баранавічы, Бараўляны, Барысаў, Брэст, Ваўкавыск, Гарадок, Гатава, Глыбокае, Гродна, Даўгінава, Дзяржынск, Ждановічы, Жодзіна, Заслаўе, Іўе, Крамяніца, Лагойск, Лельчыцы, Ліда, Магілёў, Маладзечна, Наваельня, Наваполацк, Негарэлае, Орша, Пінск, Радунь, Смаргонь, Стоўбцы, Фаніпаль, Шчучын і шмат іншых.
Ружанцовае апостальства з кастрычніка 2019 да 25 сакавіка 2021 года ўжо распаўсюдзілася па шматлікіх парафіях: больш чым за 150, прычым не толькі на Беларусі, але і ў Расіі, Польшчы, Літве, Украіне, Нямеччыне.
Ужо за паўтара гады сфармавалася 31 поўная Ружанцовая Ружа – да супольнай малітвы далучыліся 555 чалавек з усіх чатырох дыяцэзій Беларусі, а таксама 11 чалавек з замежжа.