З малітвай і духоўнай навукай у дарозе едзем у Гродна – горад-музей і горад каралей, як яго называюць мясцовыя жыхары. Прагуляемся па прыгожым вулачкам старога горада. Будзем на св.Імшы ў Фарным касцёле - адной з трох базылік на тэрыторыі Беларусі, даведаемся як жывуць семінарысты ў Духоўнай семінарыі.
Завітаем у Лідскі Фарны Касцёл XVIII ст. Складзем свае інтэнцыі праз заступніцтва Святой Тэрэзы Авільскай у касцёле Шчучына. Аглядзім каштоўныя абразы XVIII-XIX ст. касцёла ў Радуні. Ушануем цудатворную выяву Божай Маці Тракельскай у касцёле Тракая. Наведаем строгі касцёл у Ліпнішках.
Праграма пілігрымкі
14 сакавіка субота:
07.00 выезд з Мінска аўтобусам ад касцёла св.Роха
Ліда – Фарны Касцёл і Лідскі замак
Шчучын – Касцёл Святой Тэрэзы
15 сакавіка нядзеля:
Радунь – Касцёл Маці Божай Ружанцовай
Тракелі – Касцёл Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Ліпнішкі – Касцёл Святого Казіміра
а 18 гадзіне – вяртанне ў Мінск