Пілігрымка з развагамі пра жывое Божае Слова
КАСЦЁЛЫ БЕЛАРУСІ
Паланэчка – Новая мыш – Пінск – Лагішын – Слонім
9 лютага
З малітвай і духоўнай навукай у дарозе наведаем старажытны горад Пінск – неафіцыйную «сталіцу» беларускіх каталікоў. Будзем на Імшы ў адной з трох "Basilica minor" на тэрыторыі Беларусі –Базыліцы Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Памолімся перад абразам Маці Божай Лагішанскай – каралевы Палесся. Дазнаемся пра тайны, якія захоўвае касцёл у вёсцы Новая мыш. Наведаем Радзівілаўскую сядзібу Паланэчку і касцёл св.Юрыя. Пабываем у Слоніме, аддавая пашану св. апосталу Андрэю ў аднаімённым касцёле.

Праграма пілігрымкі:
06.00 выезд з Мінска аўтобусам ад касцёла св.Роха
Паланэчка – Касцёл св.Юрыя і рэшткі палаца Радзівілаў
Новая мыш – Касцёл Перамянення Пана
Пінск – Базыліка Унебаўзяцця НПМ – св. Імша. Экскурсія.
Лагішын – Санктуарый Маці Божай у Лагішыне - малітва
Слонім – Касцёл Св. апостала Андрэя
да 22.00 – вяртанне ў Мінск
Ахвяра на паездку: 80 рублёў
+375 (29) 199-88-23 (Viber, Telegram)
Для запісу
Калі ласка, запоўніце неабходныя палі
Iмя і прозвішча
Нумар тэлефона
Пытанне ці каментар
Націскаючы на кнопку, я пагаджаюся на передачу сваіх асабістых дадзеных арганізатарам пілігрымкі