Справа з кліпам, які закрануў пачуцці вернікаў, працягваецца
Кліп з'явіўся ў сеціве, нягледзячы на адмену прэзентацыі
Нагадаем:

У чэрвені гэтага года беларуская спявачка NAGAINA са сваёй камандай правялі здымкі відэакліпа на песню NELUBOV' на тэрыторыі нашага касцёла, а таксама некаторыя сцэны былі знятыя ўнутры храма. Сюжэт кліпа не ўзгадняўся з ксяндзом-пробашчам Юрыем Санько. Ксёндз-пробашч на просьбу аб выкарыстанні тэрыторыі касцёла ў здымках сказаў, што тэрыторыя і храм не з'яўляюцца закрытымі і фота- відэаздымкі не забароненыя, але варта памятаць пра ўзаемную павагу, пра павагу да пачуццяў вернікаў і не пераходзіць маральна-этычныя межы.

Калі працы былі завершаныя, стала вядома, што сюжэт зусім не адпавядае мейсцу, якое было абрана для здымак, кліп моцна абразлівы для веруючых нашай парафіі.
Прэм'ера кліпа была запланавана на 21 чэрвеня. Яе ўдалося адмяніць праз адкрыты ліст, які накіраваў ксендз-пробашч да выканаўцы песні і аўтараў кліпа. Тут можна пазнаёміцца з тэкстам ліста.
Размяшчэнне тэкставага тлумачэння ў пачатку кліпа не вырашае справу і не змяншае абразу пачуццяў веруючых
Нягледзячы на адмену прэзентацыі, кліп з'явіўся ў сеціве. На пачатку відэа размешчаны тэкст, у якім аўтары тлумачаць, што не хацелі абразіць парафіянаў (тэкст ніжэй).
Ксёндз-пробашч нашай парафіі і вернікі лічаць, што размяшчэнне тэкставага тлумачэння не вырашае справу. Кожны веруючы асобна, а таксама калектыўна, можа падаць скаргу і дамагчыся выдалення з кліпа сцен з выявамі інтэр'раў касцёла і прыкасцёльнай тэрыторыі. Як гэта зрабіць падкажа юрыст спадар Алег (нумар тэлефона можна ўзяць у закрыстыі).
Ніжэй размешчаны афіцыйны зварот ксяндза-пробашча нашай парафіі Юрыя Санько ў сувязі са з'яўленнем кліпа ў сеціве, з надзеяй на працяг дыялога і пошук задавальняючага вырашэння справы.
Я, ксендз-каноник Юрий Санько, 19.06.2020 обратился с открытым письмом к создателям и организаторам показа клипа NELUBOV' исполнительницы NAGAINA. Текст письма размещен на сайте нашей парафии www.roch.by, где каждый желающий может ознакомиться с его содержанием. В открытом письме я выразил свое отношение к использованию в клипе образа костела Святого Роха, его алтаря и прилегающей территории, на которой захоронены жертвы эпидемий. Хочу еще раз подчеркнуть, что Католический Костел и костел Беларуси не осуществляют цензуры и не препятствуют творчеству. Мы открыты для диалога и готовы к выработке приемлемого для всех сторон решения в связи с планируемой демонстрацией клипа.

Юрый Санько
ксёндз-канонік, пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы на Залатой Горцы