з разважаннямі па тэме "Адчыніце дзверы Хрысту"
У ВАТЫКАН ШЛЯХАМ ПАПЫ СВ. ЯНА ПАЎЛА ІІ
НА СВЯТКАВАННЕ 100-годдзя З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ
Мінск – Чэнстахова – Вадовіцэ – Кракаў – Вена – Ватыкан / Рым – Венецыя – Падуя – Брно – Мінск
верасень 2020 года (даты ўдакладняюцца)
Праедзем з малітвай і пашанай па значным месцам у жыцці Караля Юзэфа Вайтылы – святога папы Яна Паўла ІІ. Чэнстахова – дзе ён шмат маліўся. Вадовіцэ – дзе ён нарадзіўся. Кракаў – дзе ён вучыўся, а пазнее служыў епіскапам і кардыналам.

Вянцом пілігрымкі стане Вечны горад Рым. На плошчы св.Пятра ў Ватыкане мы прымем удзел ва ўрачыстасці 100-годдзя з дня нараджэння св.Яна Паўла ІІ – святой Імшы і малітве Angelus з Папам Рымскім Францішкам. Пасля гэтага ў адным з касцёлаў Рыма мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч цэлебруе святую Імшу для беларускіх пілігрымаў з малітвай за краіну Беларусь.

На шляху дадому мы наведаем дзіўны горад Венецыю, памолімся ў саборы св.Марка. Наведаем святыні горада Падуя, каб пакланіцца святому Антонію Падуанскаму.

Праграма пілігрымкі:
Дзень 1
19.00 выезд з Мінска аўтобусам

Дзень 2
Чэнстахова. Ясна Гора. Манастыр Паўлінаў. Святая Імша. Крыжовы шлях. Малітва перад абразам Чэнстахоўскай Божай Маці.
Вадовице. Месца нараджэння св. Яна Паўла ІІ. Базіліка Увядзення Найсвяцейшай Панны Марыі, плошча св.Яна Паўла ІІ
Пераезд ў Кракаў. Засяленне ў гатэль, вольны час. Начлег

Дзень 3
7.00 сняданак. Пераезд у Вену
14.00 Вена - абзорная экскурсія. Сабор св. Стэфана – св. Імша. Засяленне ў гатэль, вольны час. Начлег

Дзень 4
7.00 сняданак. Пераезд у Рым. Начлег у ваколіцах Рыма

Дзень 5
7.00 сняданак. Пераезд у Ватыкан.
10.00 Ватыкан, плошча св. Пятра – св.Імша з папам Рымскім Францішкам.
12.00 малітва Angelus (Анёл Панскі) з папам Рымскім.
13.00 Ватыкан, св.Імша за Беларусь з метрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам.
З 14.00 – экскурсія па Ватыкану, вольны час.
Вечарам – вяртанне ў гатэль. Начлег

Дзень 6
7.00 сняданак, высяленне з гатэля.
Рым - экскурсія па Рыму, вольны час.
21.00 начны пераезд у Венецыю.

Дзень 7
7.00 Венеция – сабор св.Марка – св. Імша. Абзорная экскурсія па Венецыі. Вольны час. 14.00 пераезд ў Падую. Абзорная экскурсія па Падуе. Базыліка Санта Джустына, базыліка св. Антонія Падуанскага – малітва. Засяленне ў гатэль, вольны час. Начлег.

Дзень 8
7.00 сняданак. Пераезд у Брно (Чэхія).
17.30 Брно. Сабор святых апосталаў Пятра і Паўла - св. імша. Засяленне ў гатэль. Вольны час. Начлег

Дзень 9
8.00 сняданак. Брно – тарговы цэнтр, шопінг.
13.00 Ад'езд у Мінск. Транзіт па тэрыторыі Чэхіі, Польшчы, пераезд граніцы.

Дзень 10
04.00 вяртанне ў Мінск
Ахвяра на паездку: 400 еўра
Дадаткова аплачваецца: шэнген-віза, страхоўка, праезд па Рыму на метро, паром да Венецыі

+375 (29) 199-88-23 (Viber, Telegram)
Для запісу
Калі ласка, запоўніце неабходныя палі
Iмя і прозвішча
Нумар тэлефона
Ваш горад / пасёлак / вёска
Шэнген віза
Маеце візу ці не
Пытанне ці каментар
Націскаючы на кнопку, я пагаджаюся на передачу сваіх асабістых дадзеных арганізатарам пілігрымкі