Увесь тур паломніцтва прысвечаны Маці Божай і нашай духоўнай Маці - Марыі. Праз заступніцтва Марыі складзем свае малітоўныя інтэнцыі (просьбы) да Пана Езуса Хрыста. Падарожнічаем з малітвай і духоўнай навукай у Междугор'е - Цэнтр паломніцтва для мільёнаў хрысціян на месца З'явы Панны Марыі. На нашым шляху заедзем у Чэнстахову - да цудатворнага абраза Чорнай Мадонны - апякункі Польшчы і ўсяго Свету. Правядзем 2 дні на ўзбярэжжы Адрыятычнага мора ў адпачынку. І вядома - кожны дзень будзем удзельнічаць у святой Імшы ў велічных храмах Еўропы.
Праграма тура:
1 дзень 19.00 выезд з Мінска на аўтобусе ад касцёла св.Роха (Найсвяцейшай Тройцы) на Залатой горцы, праспект Незалежнасці 44а. З Брэста выезд арыентавана ў 23.30. Праходжанне мяжы, праезд па тэрыторыі Польшчы.
Пераезд у Чэнстахова (425 км).
2 дзень Манастыр Ясна Гура ў Чэнстахове - галоўнай святыні Польшчы. Тут знаходзіцца шанаваны каталікамі і праваслаўнымі цудатворны абраз Чэнстахоўскай Божай Маці, апякункі Польшчы. Месца, якое праславілася вялікай колькасцю цудаў вылячэнняў. Месца, якое наведвалі тры Папы Рымскія: св.Ян Павел ІІ, Бэнэдыкт XVI, Францыск. Крыжовы шлях. Святая Імша ў Капэле Панны Марыі.
Пераезд у Кракаў (145 км). Экскурсія па Кракаву. Знаёмства з касцёламі старога Кракава. Шпацыр па гістарычным цэнтры: Вавельскі ўзгорак, Кафедральны сабор, Каралеўская дарога, Рынкавая плошча, Марыяцкі касцёл, касцёл Божага Цела, Ягелонскі універсітэт, плошчы, саборы, палацы, гандлёвыя шэрагі і інш. Вольны час. Начлег у гатэлі.
3 дзень Пераезд па тэрыторыі Польшчы, Чэхіі, Аўстрыі, Славеніі, Харватыі ў Заграб (830 км). Начлег у гатэлі.
4 дзень Пераезд у Дуброўнік (600 км). Экскурсія па Дуброўніку - горадзе на поўдні Харватыі на ўзбярэжжа Адрыятычнага мора. Цудоўны стары горад, акружаны масіўнымі каменнымі сценамі XVI стагоддзя. Царква Святога Уласава у стылі барока, палац Спонца ў стылі рэнесанс, гатычны палац Рэктара. Шпацыр па выбрукаванай вапняком пешаходнай вуліцы Страдун, дзе размешчаны шматлікія крамы і рэстараны.
Пераезд у Междугор'е (130 км). Позні начлег у Междугор'е.
5 дзень Междугор'е цэлы дзень. Цэнтр штогадовага паломніцтва для мільёнаў хрысціян розных канфесій з усяго свету. Праславілася ў другой палове XX стагоддзя праз якія мелі месца з'явы Панны Марыі. Малітва Ружанец на гары з'яў Подбрдо. Вячэрняя малітоўная праграма з удзелам усіх паломнікаў. Начлег у Междугор'е.
6 день Сняданак, высяленне з гатэля. Пераезд на Харвацкае ўзбярэжжа Адрыятычнага мора. Адпачынак на моры. Начлег у гатэлі.
7 день Адпачынак на Харвацкім ўзбярэжжы Адрыятычнага мора. Вольны час. Начлег у гатэлі.
8 дзень Пераезд у Будапешт (870 км) па тэрыторыі Харватыі, Венгрыі. Начлег у гатэлі.
9 дзень Будапешт - шпацыр па цэнтральнай частцы горада. Касцёл ран св. Францішка. Святая Імша.
Пераезд у Люблін (640 км) па тэрыторыі Венгрыі, Польшчы. Начлег у гатэлі.
10 дзень Люблін - шпацыр па старым горадзе ў стылі рэнесансу. Касцёл св. Яна Хрысціцеля і св. Яна Евангеліста. Святая Імша. Вольны час для шопінгу.
Вяртанне ў Беларусь, праходжанне мяжы. Прыбыццё ў Брэст і Мінск вечарам.
Духоўная частка: Групу суправаджае каталіцкі святар, падчас шляху праводзяцца рэкалекцыі (духоўная навука, развагі) на зададзеную тэму паломніцтва, кожны дзень у святынях мы ўдзельнічаем у святой Імшы, у пілігрымаў-католікаў ёсць магчымасць споведзі.
У кошт уваходзіць: Праезд па маршруце на камфартабельным аўтобусе, пражыванне ў 2-3-х мясцовых нумарах з усімі выгодамі ў гатэлях 2-3 *; сняданкі ў гатэлях, экскурсіі згодна з праграмай
Дадаткова аплачваецца: Віза, медыцынская страхоўка, ўваходныя квіткі і гіды ў музеях, навушнікі, іншыя віды размяшчэння або харчавання, наведванне аб'ектаў, якія не ўваходзяць у кошт праграмы тура, білеты на гарадскі і прыгарадны транспарт, падаткі на пражыванне ў гарадах City Taxis (самастойна аплачваюцца ў гатэлі )
Працягласць тура: 10 дзён
Начныя пераезды: 1
Перадаплата 50% у дзень заключэння дагавора, не вяртаецца.