Падарожжа з малітвай, духоўнай навукай і развагамі па значных святынях Баварыі - найбуйнейшай федэральнай зямлі Германіі. Мы зможам скласці да Бога малітоўныя просьбы (інтэнцыі) перад цудадзейным абразам Мадонны Міласэрнай ў Гёсвайнштайне, прасіць заступніцтва Чатырнаццаці святых памочнікаў у Бад-Штаффельштайне. Маліцца ў велічных храмах біскупскіх гарадоў - Бамберга і Вюрцбурга. Правесці ў спакоі некалькі дзён на горным альпійскім возеры з крышталёва чыстай вадой. На працягу ўсяго падарожжа святар будзе даваць духоўную навуку і развагі. Кожны дзень будзем удзельнічаць у святой Імшы ў знакамітых храмах Еўропы.
Праграма пілігрымкі
1 дзень
06.00 выезд з Мінска на аўтобусе ад касцёла св.Роха (Найсвяцейшай Тройцы) на Залатой горцы, праспект Незалежнасці 44а. З Гродна выезд арыентавана ў 09.30. Праходжанне мяжы.
Пераезд па тэрыторыі Польшчы ва Вроцлаў. Начлег у гатэлі.
2 дзень
Пераезд у Гёсвайнштайн (520 км). Гэты рэгіён носіць неафіцыйную назву Франконской Швейцарыі за кошт культурных, архітэктурных і ландшафтных асаблівасцяў, якія нагадваюць Швейцарыю. Наведаем паломніцкую базыліку Святой Тройцы - самую вялікую царкву Германіі, прысвечаную Святой Тройцы. Памолімся перад цудадзейным абразам XVI стагоддзя - Мадонны Міласэрнай, які паказвае каранацыю Марыі праз Святую Тройцу.
Пераезд у Бамберг (50 км). Бамберг, як і Рым стаіць на сямі пагорках у даліне ракі Регніц, якая ўпадае ў Майн. Універсітэцкі цэнтр, кафедра каталіцкага арцыбіскупа. Бамберг называюць Нямецкай Венецыяй за вялікую колькасць каналаў і мастоў горада. Стары горад захаваў збудаванні XI - XIX стагоддзя. Старая ратуша стаіць на востраве з арачнымі мастамі. Раманскі Бамбергскі сабор, заснаваны ў XI стагоддзі. Экскурсія па Бамбергу. Начлег у гатэлі.
3 дзень
Святая Імша ў Бамбергскім кафедральным саборы Святога Пятра і святога Георгія. Манастыр абацтва св.Михаіла.
Пераезд у Бад-Штаффельштайн (30 км). Гэты рэгіён носіць назву Божы сад дзякуючы дзіўнаму спалучэнню прыроднага ландшафту з пышнымі тварэннямі рук чалавека. Наведваем адну з самых знакамітых паломніцкіх цэркваў Германіі - базіліка Фірценхайліген, што значыць - Чатырнаццаць святых памочнікаў, - цудоўная пабудова ў стылі баварскага ракако. Малітва праз пасярэдніцтва Чатырнаццаці святых (група святых - тры жаночых і адзінаццаць мужчынскіх асоб).
Пераезд у Вюрцбург (120 км). Вюрцбург - біскупскі горад, адзін з самых буйных рэлігійных цэнтраў Еўропы. Славіцца сваёй багатай архітэктурай у стылі барока і ракако. Палац Рэзідэнцыя XVIII стагоддзя. Цытадэль Марыенберг. Самы стары мост Вюрцбурга на Майне, па ўсёй яго даўжыні збудаваныя скульптуры святых у стылі барока. Экскурсія па Вюрцбургу. Начлег у гатэлі.
4 дзень
Святая Імша ў Вюрцбургскім саборы Святога Кіліана.
Рух па знакамітай Рамантычнай дарозе (Romantische Straße) - самым знакамітым турыстычным шляху Германіі. Романтыше штрасэ цягнецца ад Майна праз Франконію, баварскую Швабію і Верхнюю Баварыю - да альпійскіх вяршыняў. Наведваем мястэчкі:
Бад Мергентхайм з палацам магістра Тэўтонскага ордэна, царквой Богамаці,
Ротенбург-аб-дэр-Таубер - сярэднявечны горад-музей, царква св.Якова, ратуша,
Дзінкельсбюль з кафедральным саборам св.Георгія,
Нёрдлінген - сярэднявечны горад, царква св.Георгія.
Пераезд у Аўгсбург (75 км). Аўгсбург - універсітэцкі горад. Лічыцца найбольш старажытным горадам Германіі пасля Трыра. Ратуша, сацыяльны квартал Фугеррай, кафедральны сабор, базіліка св.Анны і св.Ульрыкі. Начлег у гатэлі.
5 дзень
Пераезд у Штайнгаден (100 км). Малітва ў паломніцкай царкве пакутуячага ад бізуна Збавіцеля ў вёсцы Віс - адно з галоўных здзяйсненняў баварскага ракако. Наплыў паломнікаў ў вёсачку Віс пачаўся ў 1738 г. і быў звязаны з тым, што на статуі Журботнага Збавіцеля выступілі слёзы. Вобраз Збаўцы прызнаны цудадзейным.
Пераезд у Фуш-ан-дэр-Гросглоккнерштрасе (230 км), дзе пачынаецца высакагорная дарога Гросглоккнер Хайлігенблут - панарамная дарога ў Аўстрыі. Даўжыня дарогі каля 48 км. Ўяўляе сабой серпантын з 36 паваротаў. Максімальная вышыня - перавал Хохтор - 2504 м над узроўнем мора. Праедзем па маляўнічых месцах з панарамным выглядам на ледавік Пастэрце і гару Гросглоккнер.
Пераезд да альпійскага возера Вёртер-Зе (145 км) - самае вялікае і маляўнічае возера Карынтыі, федэральнай зямлі Аўстрыі. Вада ў возеры настолькі чыстая, што яе можна піць прама з возера. Размешчана на вышыні 439 м. Начлег у гатэлі.
6 дзень
Адпачынак на возеры. Вольны час. Ночлег у гатэлі.
7 дзень
Адпачынак на возеры. Вольны час. Начлег у гатэлі.
8 дзень
Пераезд у Вену (340 км). Горад вальсаў, мастацтваў, галерэй, музеяў і вытанчаных палацавых ансамбляў. Велічныя храмы, раскошныя рэзідэнцыі імператарскіх асоб і арыстакратыі, тэатры, оперныя залы, шырокія плошчы і праспекты. Аглядная экскурсія па Вене. Святая Імша ў саборы св.Стефана. Вольны час
Пераезд у Брно (140 км). Начлег у гатэлі.
9 дзень
Вяртанне ў Беларусь праз тэрыторыю Чэхіі, Польшчы. Прыпынак на шопінг у ГЦ каля Варшавы. Праходжанне мяжы. Прыбыццё ў Гродна ў сярэдзіне ночы, прыбыццё ў Мінск - ранняй раніцай.
Духоўная частка: Групу суправаджае каталіцкі святар, падчас шляху праводзяцца рэкалекцыі (духоўная навука, развагі) на зададзеную тэму паломніцтва, кожны дзень у святынях мы ўдзельнічаем у святой Імшы, у пілігрымаў-католікаў ёсць магчымасць споведзі.
У кошт уваходзіць: Праезд па маршруце на камфартабельным аўтобусе, пражыванне ў 2-3-х мясцовых нумарах з усімі выгодамі ў гатэлях 2-3 *; сняданкі ў гатэлях, экскурсіі згодна з праграмай
Дадаткова аплачваецца: Віза, медыцынская страхоўка, ўваходныя квіткі і гіды ў музеях, навушнікі, іншыя віды размяшчэння або харчавання, наведванне аб'ектаў, якія не ўваходзяць у кошт праграмы тура, білеты на гарадскі і прыгарадны транспарт, падаткі на пражыванне ў гарадах City Taxis (самастойна аплачваюцца ў гатэлі )
Працягласць тура: 9 дзён
Начныя пераезды: 1
Перадаплата 50% у дзень заключэння дагавора, не вяртаецца