Едзем у пілігрымку з малітвай і духоўнай навукай па дзіўным месцам Беларусі, захаваўшыхся праз стагоддзі гісторыі. Убачым, як быццам, казачны касцёл у Солах, узбагачаны прыгожымі фрэскамі. Прагуляемся па маленькай Швейцарыі – так называюць частку вёскі Гервяты, дзе ўзвышаецца неверагодны касцёл, пабудаваны ў стылі класічнай готыкі.
Наведаем цудатворны абраз Маці Божай Гудагайскай у маленькім драўляным касцёле Гудагая. Завітаем у архітэктурна вытанчаны касцёл ў Ашмянах стылю віленскага барока. Дазнаемся пра легенды, якія захоўвае мястэчка Гальшаны. Аглядзім цікавы касцел XVIII стагоддзя у Барунах.
Праграма пілігрымкі:
Дзень 1
07.00 выезд з Мінска аўтобусам ад касцёла св.Роха
Солы – Касцёл Маці Божай Ружанцовай
Гервяты – Касцёл Найсвяцейшай Тройцы
Гудагай – Касцёл Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі з цудатворным абразам
Ашмяны – Касцёл Міхала Арханёла
Гальшаны – Касцёл Святога Яна Хрысціцеля і кляштар францысканцаў
Баруны – Касцёл Святых Пятра і Паўла
а 19 гадзіне – вяртанне у Мінск