з развагамі аб міласэрнасці
Шлях у Вільню да Божай Міласэрнасці
Каўнас - Тракай - Вільнюс
22 - 23 лютага
Шлях пілігрымкі пройдзе у малітве і разважаннях з наведваннем найбольш значных старажытных святынь на літоўскай зямлі, якая неадрыўна звязаны з гісторыяй сучаснай Беларусі. Дакранемся да святынь часу Вялікага князя літоўскага Вітаўта ў Каўнасе, Тракае, Вільне. Другая палова пілігрымкі будзе прысвечана ўшанаванню Божай міласэрнасці. Зможам скласці інтэнцыі ў малітве перад першым абразам "Езу, давяраю табе". Убачым дом св. Фаустыны Кавальскай, дзе яна размаўляла ў візіях з Езусам Хрыстом.
І канешне, паклонімся абразу Маці Божай Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці.

Праграма пілігрымкі

22 лютага субота:
06.00 выезд з Мінска аўтобусам ад касцёла св.Роха
Каўнас. Сабор св. Пятра і Паўла – малітва над рэліквіяй св.Яна Паўла ІІ, касцёл Вітаўта, касцёл св.Гертруды (XV в.).
Тракай. Базыліка з'яўлення Найсвяцейшай Панны Марыі (XV в.)
19.00 Прыбыццё ў Вільнюс. Засяленне ў гатэль. Вольны час.

23 лютага нядзеля:
7.30 сняданак, высяленне з гатэля.
Архікатэдральны сабор – святая Імша. Санктуарый Божай Міласэрнасці – малітва. Вострая брама – малітва. Аглядная экскурсія па Вільнюсу. Вольны час.
А 18.00 гадзіне ад'езд у Мінск.
Ахвяра на паездку: 90 еўра
+375 (29) 199-88-23 (Viber, Telegram)
Для запісу
Калі ласка, запоўніце неабходныя палі
Iмя і прозвішча
Нумар тэлефона
Шэнген віза
Маеце візу ці не
Пытанне ці каментар
Націскаючы на кнопку, я пагаджаюся на передачу сваіх асабістых дадзеных арганізатарам пілігрымкі