з развагамі пра Божую Міласэрнасць
Касцёлы Беларусі. Шляхам Святога Андрэя Баболі
Нясвіж – Ішкалдзь – Пінск – Іванава – Косава – Слонім
16 - 17 мая
Едзем у пілігрымку з малітвамі за збаўленне ад эпідэміі праз заступніцтва Святога Андрэя Баболі – апякуна Польшчы і Беларусі, які аднойчы ўжо спыніў распаўсюджванне заразы на Палессі пад час жудаснай эпідэміі 1709-1710 гадоў. Праедзем па месцах дзейнасці св.Андрэя Баболі: Нясвіж, дзе святы служыў і працаваў, Пінск, дзе ён працаваў і быў пахаваны, Іванава (Яноў-Палескі), дзе ён прыняў мучаніцкую смерць.
Завітаем у 550-гадовы касцёл у Ішкалдзі. Складзем свае інтэнцыі ў малітве перад цудатворным абразам Маці Божай Ласкавай у касцёле Косава. Аглядзім прыгожы палац Пуслоўскіх у Косава. Наведаем касцёл св. апостала Андрэя з выявай Маці Божай Жыровіцкай ў Слоніме .

Праграма пілігрымкі:
Дзень 1
07.00 выезд з Мінска аўтобусам ад касцёла св.Роха
Нясвіж – Касцёл Божага цела
Ішкалдзь – Касцёл Найсвяцейшай Тройцы
Пінск – Базыліка Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі – св. Імша. Экскурсія. Начлег

Дзень 2
Іванава – Касцёл Узвышэння Святога Крыжа
Косава – Касцёл Найсвяцейшай Тройцы
Слонім – Касцёл Святога Андрэя
а 19 гадзіне – вяртанне у Мінск
Ахвяра на паездку: 120 рублёў
+375 (29) 199-88-23 (Viber, Telegram)
Для запісу
Калі ласка, запоўніце неабходныя палі
Iмя і прозвішча
Нумар тэлефона
Пытанне ці каментар
Націскаючы на кнопку, я пагаджаюся на передачу сваіх асабістых дадзеных арганізатарам пілігрымкі