Падрыхтавацца да душпастарскага візіту належыць наступным чынам:

• Пажадана (па меры магчымасці), каб уся сям’я была дома.

• У адпаведным пакоі павінен быць падрыхтаваны стол на якім будзе стаяць крыж альбо абраз, запаленая свечка, а таксама асвечаная вада.

• У часе візіту належыць выключыць тэлевізар, кампутар і іншыя аўдыё і відэа прылады.

Сям'я памерлага павінна звярнуцца да святара і падаць дакументы:

  • пасведчанне аб смерці памерлага
  • вядамосці пра апошнія прынятыя сакрамэнты

Сям'я або апекун павінна паклапаціцца:

  • неадкладна паклікаць святара (не чакаць да самага канца, таму што гэты сакрамэнт не з'яўляецца сакрамэнтам «апошняга намашчэння», але «сакрамэнт вылячэння»)
  • падаць дакладны адрас
  • калі ён знаходзіцца далёка, арганізаваць сродак транспорту або суправаджэнне для святара
  • канкрэтна вызначыць стан пацыента (напрыклад –ці хворы ў стане свядомасці, ці размаўляе, ці можа праглынуць, - гэта звязана з ягонай споведзю і прыняццем Святой Камуніі.)

Жаніх і нявеста павінны:

Звярнуцца да святара калі гэта магчыма за тры месяцы да шлюбу
Удакладніць дату і час шлюбу
Прадставіць наступныя дакументы:

  • пасведчанне аб хрышчэнні (бярэцца ў парафіі ўласнага хросту)
  • апошніее сведчанне з навукі рэлігіі або катэхезы
  • пасведчанне аб дашлюбных катэхезах (выдаецца тады калі прайшлі катэхезу)
  • асабістыя дадзеныя
  • засвядчэнне аб грамадзянскім шлюбе (калі ўжо ў шлюбе)
  • Скласці прадшлюбны пратакол (робіцца гэта разам са святаром)

Бацькі павінны паклапаціцца аб тым, каб хрышчэнне дзіцяці мела месца ў першыя тыдні ягонага жыцця або, калі дзіцяці пагражае небяспека смерці адразу.
Хрост дзіцяці, павінен адбыцца ў парафіі да якой належаць бацькі дзіцяці (мейсца жыхарства). Хрост ў іншай парафіі можа адбыцца з пісьмовай згоды пробашча парафіі.
З просьбай аб хросце звяртаецца маці, бацька ці праўны апекун дзіцяці.
Бацькі, якія хочуць, каб хрысціць дзіця павінны:

  • Падайсці да закрыстыі парафіі прыблізна за два тыдні да хросту
  • прынесці наступныя дакументы:
  • сведчанне нараджэння дзіцяці
  • дадзеныя бацькоў і хросных (імя, прозвішча, дата нараджэння, веравызнанне, месца жыхарства)
  • сведчанне аб касёльным шлюбе (калі шлюб ёсць)


Бацькі і хросныя абавязаны:

  • Прайсці катэхезу аб хрышчэнні
  • Прыступіць да сакрамэнту споведзі перад хростам іх дзіцяці (Калі няма кананічнай перашкоды)
  • Хросныя бацькі павінны быць практыкуючымі вернікамі.