Першая Камунія ў нашым касцёле
27.05.2018

У нашым касцёле адбылося парафіяльнае свята - Першая Камунія. 19 хлопчыкаў і дзяўчат упершыню прынялі Цела Хрыста. Шмат цёплых слоў гучала ў гэты сонечны дзень, шмат добрых усмешак асвятляла наш прыгожы храм, і вочы ўсіх прысутных зіхацелі шчасцем! Няхай вам шчасціць! З Богам!

Фота Генадзь Бука
Першая споведзь
26.05.2018

У нашым касцёле адбылася значная падзея - Першая споведзь! Ужо заўтра дзеці і моладзь прымуць Першую Камунію. Для кожнага з іх (для бацькоў, хросных, дзядоў і бабуль) гэты дзень застанецца ў памяці на ўсё жыццё! Няхай Бог вядзе іх шляхам любові!

Фота Ірына Ермакова