Шаноўны ксёндз Міхал!

З нагоды 25-гадовага юбілею святарства складаем Вам сардэчныя пажаданні здароўя на доўгія гады, Божай радасці, супакою, святла Духа Святога і няспыннай апекі Панны Марыі!

Няхай наша супольная малітва ўзнясецца да неба, будзе ўдзячнасцю за ксяндза, якога паслаў Пан Бог. Дзякуем Вам, кс. Міхал, за наш касцёл, які вы адрадзілі. Мы дзякуем вам за вялізную працу, цярплівасць, мудрыя прарды, за прыклад веры і пабожнасці.

Няхай Пан Бог дапамагае Вам у рэалізацыі паклікання, абвяшчэнні Божага Словаі ў пашырэнні Божага Валадарства на зямлі.