18 красавіка ў свеце адзначаюць Міжнародны дзень аховы помнікаў і гістарычных мясцінаў. У межах акцыі «Фэст экскурсаводаў», галоўная мэта якога — прыцягненне ўвагі людзей да тых гістарычных помнікаў, побач з якімі яны жывуць, у Беларусі з 2008 года праводзіцца шэраг бясплатных экскурсій. У тым ліку мінскімі экскурсаводамі былі арганізаваны некалькі экскурсій па каталіцкіх храмах Мінска. Адным з такіх помнікаў, дзе адбылася экскурсія, стаў касцёл Найсвяцейша Тройцы (Святога Роха) на Залатой Горцы.

 

Удзел у экскурсіі прыняло не шмат людзей, аднак гэта не перашкодзіла кс. Юрыю Санько, пробашчу парафіі, правесці яе цікава і змястова. Слухачы змаглі даведацца пра з’яўленне назвы касцёла, гісторыю святыні, звязаную з заступніцтвам Святога Роха, проблемамі і жыццём касцёла на сучасным этапе.

Незвычыйна было ўбачыць на месцы традыцыйнай алтарнай часткі арган. Як паведаміў пробашч, музычны інструмент першапачаткова быў прыстасаваны для канцэртаў Залы камернай музыкі Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Цяпер ён выкарыстоўваецца падчас набажэнстваў, а таксама падчас правядзення фестываля «Залатагорская ліра», на якім цэлы тыдзень адбываецца канцэрт арганай музыкі.

«Святыня з’яўлялася адраджэннем берарускай культуры, тут ніколі не праводзіліся імшы на польскай мове, заўсёды былі толькі на беларускай. Гэта святыня заўсёды лічылася прытулкам інтэлігенцыі», — адзначыў кс. Юрый Санько.

Напрыканцы экскурсіі ўдзельнікі атрымалі ад арганізатараў фэсту памятныя паштоўкі з выяваю святыні X ст. у вёсцы Першамайск (гістарычная назва — Кухцічы, Узденскага р-ну). Цікава, што за час свайго існавання храм паспеў пабываць і кальвінскім зборам, і каталіцкім касцёлам і нават маторна-трактарнай станцыяй. На жаль, цяпер будынак знаходзіцца ў цяжкім стане, на аднаўлення якога патрэбны сродкі. Таксама прыемным падарункам ад кс. Юрыя Санько стаў юбілейны альбом з нагоды 150-годдзя пасвячэння касцёла Найсвяцейшай Троіцы, які слухачы атрымалі ў падарунак.