Сення ў нашым парафіяльным касцёле адбылася сустрэча міністрантаў, якія маліліся падчас адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту за святароў і нашых біскупаў. Прасілі Бога аб новых святых святарскіх пакліканнях, удзельнічалі ў Святой Імшы і пазней супольна дзяліліся аплаткам і частаваліся за салодкім сталом.

Міністрант, як падкрэсліў падчас святой Імшы айцец Аляксандр Улас, гэта перш за ўсё той, хто служыць. На гэтае ўказвае і сама назва: з лацінскай мовы слова ministrare азначае служыць або дапамагаць. Асаблівым чынам да гэтага пакліканы тыя, хто служыць і дапамагае ў час святой Літургіі пры алтары Пана.

Таму гэтую паслугу кожны міністрант павінен выконваць вельмі адказна і дасканала, перш за ўсё таму, што служыць самому Богу. Наступным чынам таму, што, па сутнасці, ён з'яўляецца прыкладам для ўсіх тых вернікаў, якія, калі прысутнічаюць на святой Літургіі і ўглядаюцца ў літургічныя паставы міністранта, самі праз гэтае вучацца адпаведнай паставы і захавання падчас літургічных дзеяў.
У сувязі з так адказнай функцыяй, якую выконваюць міністранты, на іх спачывае таксама абавязак не толькі адказна падыходзіць да сваіх абавязкаў, але і паглыбляць веды на тэму Пана Бога, Касцёла і яго Літургіі.
Дзякуем усім душпастырам і міністрантам, якія адгукнуліся на нашае запрашэнне і прынялі ўдзел у сустрэчы. Запрашаем таксама адведаць старонку Літургічнай Службы Алтара www.ministrant.by нашай архідыяцэзіі.


Падчас сустрэчы прынялі ўдзел міністранты:

Радашковічы парафія Святой Тройцы - 3 чалавека
Мінск (Серабранка) парафія Яна Хрысціцеля - 9 чалавек
Мінск (Чыжоўка) парафія Духа Святога - 3 чалавека
Мінск парафія Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы - 2 чалавека
Фаніпаль парафія Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Марыі - 3 чалавека
Рубяжэвічы парафія Cв. Юзафа - 4 чалавека
Бабруйск - 5 чалавек