Кожная парафія складаецца не толькі з духоўнага памеру але мае таксама матэрыяльнае вымярэнне. Вернікі збіраюцца ў збудаванных на працягу стагоддзяў, упрыгожаных касцёлах і капліцах. Да матэріальных вартасцяў залічваюцца таксама могілкі, мейсца для душпастырскіх груп ці гаспадарчыя пабудовы. Усе яны служаць касцёльнаму грамадству: дзякуючы ім, мы маем дзе маліцца, ці збірацца для сустрэч. Гэтыя мейсцы, аднак, патрабуюць сталага клопату. Такім чынам, пятая запаведзь Касцёла скіроўвае нашую ўвагу на тое, што істнуе абавязак каталікоў "клапаціцца пра патрэбы супольнасці Касцёла".

   Дзеі апосталаў, апісваюць гэты абвязак наступным чынам"Не было сярод іх нікога, хто б цярпеў нястачу, бо ўсе, хто валодаў зямлёю або дамамі, прадавалі іх і прыносілі грошы ад продажу, і клалі да ног Апосталаў. А раздавалася кожнаму паводле патрэбы ягонай. "(Дзеі 4,34-35). У гісторыі Касцёла, жаданне зрабіць што небудзь для супольнасці праяўлялася па-рознаму і залежала ад таго, як было арганізована грамадства. На працягу многіх стагоддзяў (ад сярэднявечча да дзевятнаццатага стагоддзя) звычайнай практыкай было складанне дзесяціны на патрэбы Касцёла, дзясятую частку даходу складалі на патрэбы касцёльнай супольнасці; у некаторых краінах, існаваў т.з. касцёльны падатак, які плаціў кожны, хто сябе называў вернікам. Аднак не гледзячы на рознасць ахвяраванняў застаецца важным адно: пачуццё адказнасці за супольнасць, да якой я належу. Падобна, як і ў сям’і, кожны член сям’і складаецца на агульны дабрабыт і забеспячэння сямейнай суполкі.


   Праз хрышчэнне мы становімся членамі вялікай сям’і – Касцёла. Ггэта накладае на нас абавязак прымаць актыўны ўдзел у Яго жыцці. Будучы каталіком кожны з нас павінен "клапаціцца пра патрэбы супольнасці Касцёла". Касцёльная запаведзь не ўдакладняе, што менавіта кожнаму з нас трэба рабіць. Часцей за ўсё нашае меркаванне супыняецца на фінансавым аспекце, гэта значыць на грашовых ахвяраваннях, складзенных падчас "тацы". Грошы "тацы" у асноўным трацяцца на куплю неабходных рэчаў у храме: каб аплачваць рахункі, рамонты і падаткі. Аднак гэта вельмі абмяжаванае разуменне нашага абавязку.


   Трэба памятаць, што пятая запаведзь Касцёла закранае не толькі фінансавы аспект нашай ахвярнасці. Нашую ўвагу запаведзь скіроўвае таксама на патрэбу ўсяго Касцёла. Яна можа быць таксама выказана праз ахвяру сваёй уласнай працы ў будаўніцтве або рэканструкцыі храма. Чалавек можа ахвяраваць свой вопыт ці парады, або свае грамадскія магчымасці: напрыклад у эканамічнай або прававой галіне. Або пры звычайнай фізычнай працы пры парадкаванні і прыбіранні касцёла.


   Разважаючы пра гэты абавязака, хочам выказаць усім нашым вернікам шчырую падзяку за ваш удзел і ахвярнасць пры рамонтах і рэстаўрацыі нашай залатагорскай святыні. За вашую малітву і фінансавую дапамогу. Асаблівым чынам дзякуем тым усім, хто адгукнулся на наш заклік і прынял удзел у арганізаваным у гэтую суботу, суботніке пры парадкаванні нашай касцёльнай тэрыторыі. Няхай добры Бог вас узнагародзіць і аддзячыць вам за вашую ахвярнасць! Заклікаем таксама і іншых нашых парафіян да супольнага клопату аб нашай СВЯТЫНІ!