Сардэчна віншуем з Днём нараджэння айца Аляксандра - нашага добрага пастыра, які нясе парафіянам сапраўдную мудрасць і любоў Божую.

Дзякуй Вам вялікі, айцец Аляксандр, за навуку ў споведзі і ў казанні! Вы заўсёды дапамагаеце ў жыццёвых цяжкасцях і выпрабаваннях усім, хто гэтага патрабуе. Няхай Пан Бог спашле Вам Духа Святога і адорыць усімі патрэбнымі ласкамі, а Панна Марыя і Ваш заступнік, святы Аляксандр, возьмуць вас пад сваю апеку!