Конкурс быў арганізаваны Адміністрацыяй Савецкага раёна г. Мінска. 22 студзеня адбылося ўрачыстае ўручэнне ўзнагародаў.
Як паведаміла Catholic.by намеснік кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна Аксана Волкава, мэтай конкурсу з’яўляецца стварэнне лепшых умоваў жыцця і святочнага настрою для грамадзян.

«Мы ўпершыню прапанавалі рэлігійным арганізацыям удзельнічаць у навагоднім конкурсе, лепшай з іх была прызнана каталіцкая супольнасць. Наш дэвіз — “Савецкі раён — для жыцця, для людзей”. Дзякуючы ў тым ліку і рэлігійным арганізацыям, гэта дасягаецца», — адзначыла Аксана Волкава.


На фота: (зверху) вікарый парафіі Св. Роха ў Мінску кс. Аляксандр Улас атрымлівае падзяку з рук намесніка кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна Аксаны Волкавай; (унізе) фрагмент стаенкі ў мінскай парафіі Св. Роха.

 

Паводле: catholic.by