фестываль

26.12.2015-20.01.2016

Приглашаем на Рождественские концерты в Минском костёле св. Роха
(пр. Независимости, 44А)
Фестиваль пройдёт с 26.12.2015 по 20.01.2016.

Практически все концерты - выдающиеся:

26.12 Хор "Полифоника" (дир. П.Шепелев) Современное хоровое звучание

30.12 Музыкально-литературная композиция "Аве Мария" Музыка, слово, атмосфера

04.01 Энтузиасты органа. Физики и программисты играют на органе

09.01 Два хора "Светоч" в одном концерте

16.01 Павел Кухта - гитара в полумраке костёла

18.01 К.Погорелая-В.Юхневич  Орган и труба соло

20.01 Хор радио - премьеры музыки бел. композиторов

 

ПРАГРАМА


26 СНЕЖНЯ 2015

СУБОТА, 19:30
Канцэрт харавой музыкі
"POLIFONICA", дырыжор Павел ШЭПЕЛЕЎ

 

"Polifonica" – гэта аматарскі хор, заснаваны ў 2010 годзе. Ён складаецца з 20 удзельнікаў, кожны з якіх мае досвед харавога спеву. У рэпертуары калектыву – творы беларускай народнай музыкі як царкоўнага, так і свецкага зместу.
Камерны хор "Polifonica" ўдзельнічаў у Міжнародным харавым фестывалі "Apeldoorn Zingt" (Нідэрланды, 2012), Міжнародным фестывалі музыкі Адвэнту і Каляд у Празе (Чэхія, 2012), Міжнародным харавым фестывалі і конкурсе ў г. Корк (Ірландыя, 2013), Міжнародным харавым фестывалі "La Fabbrica del Canto" ў г. Леньяна (Італія, 2013). У кастрычніку 2013 хор заняў III месца на Міжнародным харавым фестывалі ў г. Дзеры (Паўночная Ірландыя). У кастрычніку 2014 даў канцэрты ў г. Токіа (Японія), прымаў удзел у міжнародным фестывалі ў г. Каруізава. Вясной 2015 хор гастраляваў у Нідэрландах і Паўночнай Ірландыі.

30 СНЕЖНЯ 2015,

СЕРАДА, 19:30
Музычна-літаратурная кампазіцыя "AVE MARIA"


Тамара РЭМЕЗ (сапрана)
Маргарыта ЗАХАРЫЯ (мастацкае чытанне)
Віктар КІСЦЕНЬ (арган)

Ave Maria, gratia plena, Dominus tecum, benedicta tu in mulieribus
et benedictus fructus ventris tui Jesus.
Вітай, Марыя, Пан з табою, благаслаўлёная ты між жанчынамі
і благаслаўлёны плод улоння Твайго Езус.
На тэкст гэтага анёльскага прывітання, пачынаючы з Х стагоддзя, напісана шмат музычных твораў. Старадаўні напеў ”Ave Maria” стаў асновай для многіх поліфанічных апрацовак кампазітараў эпохі Адраджэння, пазней на тэкст гэтай малітвы напісалі папулярныя вакальныя творы І.С.Бах-Ш.Гуно, К.Сен-Санс, Л.Луцы, Дж.Вердзі, Ё.Г.Райнбергер, Ф.Шуберт, О.Мерыканта, С.Манюшка, І.Лучанок і інш.
Удзельнікі канцэрта дадалі да іх лепшыя ўзоры духоўнай паэзіі і стварылі непаўторную музычна-літаратурную кампазіцыю.

4 СТУДЗЕНЯ 2016,

ПАНЯДЗЕЛАК, 20:00
ЭНТУЗІЯСТЫ АРГАНАЎ
канцэрт арганнай музыкі

Аляксандр БУРДЗЯЛЁЎ
Юлія БУРДЗЯЛЁВА
Валяр'ян ІВАШЭНКА
Юрый ЗІСЕР

 

Усе ўдзельнікі гэтага канцэрта да выпуску з Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ўжо мелі вышэйшую адукацыю, не звязаную з музыкай: трое – матэматыкі (сярод іх кандыдат навук), адзін – эканаміст. Усе чацвёра працяглы час вывучалі арганную музыку, арганабудаўніцтва і музыказнаўства. Гэтае захапленне прывяло ўсіх чацвярых на факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДАМ, дзе яны сталі першымі выпускнікамі па спецыяльнасці "Інтэрпрэтацыя старадаўняй музыкі (арган)".
У праграме прагучыць арганная музыка XVII-XX стагоддзяў: Я.П.Свелінк, А.Рэзон, Д.Цыполі, І.С.Бах, А.Месіян, А.Янчанка.
Канцэрт суправаджаюць музыказнаўчыя каментарыі Юрыя Зісера.

9 СТУДЗЕНЯ 2016,

СУБОТА, 19:30

Канцэрт харавой музыкі

Камерны хор "СВЕТАЧ"
таварыства аматараў харавога спеву, г. Мінск,
маст. кір. Андрэй КУНЦЭВІЧ

Народная харавая капэла "СВЕТАЧ"
Старабарысаўскага сельскага дома культуры,
маст. кір. Аксана ЗАДАРОЖНАЯ

У праграме: творы П.Чайкоўскага, І.Дзянісавай, А.Туранкова, М.Кедрова, Ф.Ліста, Ж.Ф.Рамо, Вацлава з Шамотул, калядкі і інш.

 

16 СТУДЗЕНЯ 2016,

СУБОТА, 19:30

Павел КУХТА (гітара)


У праграме: І.К.Мерц, Ф.Тарэга, Г.Гарэлава, С.Асад, Р.Дзіенс і інш.

Павел Кухта - адзін з самых яскравых прадстаўнікоў беларускай гітарнай школы. Нарадзіўся ў Гродне. Скончыў Гродзенскае дзяржаўнае музычнае вучылішча (клас У.Захарава), Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі (клас дацэнта Я.Грыдзюшкі) і магістратуру акадэміі. Браў удзел у майстар-класах вядомых гітарыстаў: П.Рамэра, Д.Расэла, Х.Купеля, О.Гільі, Е.Папандрэа і інш.
З'яўляецца лаўрэатам 19 міжнародных гітарных конкурсаў у Польшчы, Чэхіі, Расіі, Аўстрыі, Францыі, Украіне, Сербіі, Германіі, Ізраілі, Італіі, Іспаніі.
З 2002 года вядзе актыўную канцэртную дзейнасць у гарадах Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі, Аўстрыі, Славакіі, Чэхіі і іншых краін. Артыст валодае шырокім рэпертуарам з самых складаных твораў розных эпох, сярод якіх творы для камерных ансамбляў і канцэрты для гітары ў суправаджэнні аркестра.
Зараз Павел Кухта з'яўляецца салістам Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

 

18 СТУДЗЕНЯ 2016,

ПАНЯДЗЕЛАК, 19:30

Ксенія ПАГАРЭЛАЯ (арган)
Валянцін ЮХНЕВІЧ (труба)

У праграме:

Э.Картэр – Trumpet Tune
Т.Альбіноні – Канцэрт для трубы і аргана
І.С.Бах – Пасакалья (пералажэнне для трубы і аргана)
Д.Стэнлі – Валюнтарыі ля мінор
Л.К.Дакен – 2 калядныя мелодыі
У.Маціяс – Фанфары
Ф.Шуберт – Серэнада
Г.Янг – Прэлюдыя ў класічным стылі
Ж.Рэво – Мой Шлях («My Way») (пералажэнне для трубы і аргана)


Ксенія Пагарэлая – выпускніца Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі ім. П.Чайкоўскага па класе фартэпіяна і аргана. З 1988 – салістка канцэртнай залы Сафійскага сабора ў Полацку. Вядзе актыўную асветніцкую і канцэртную дзейнасць у Беларусі і за мяжой: з'яўляецца арганізатарам Міжнароднага арганнага фестывалю "Званы Сафii" ў Полацку, арганных фестываляў у Заходняй Еўропе. Уладальніца медаля Францыска Скарыны.


Валянцін Юхневіч скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю. Выкладае ў Наваполацкім дзяржаўным музычным каледжы ў класе трубы, дзе ўзначальвае аддзяленне духавых і ўдарных інструментаў. Кіраўнік і дырыжор духавога аркестра. Пастаянны ўдзельнік праектаў "LUNCH-Сoncert" у Полацкім дзяржаўным універсітэце, "Вечары ля раяля" ў Полацкай карціннай галерэі, "Калядныя вечары" ў г. Наваполацку.

 

20 СТУДЗЕНЯ 2016,

СЕРАДА, 20:00
Канцэрт харавой музыкі
"На Раство Хрыстова"
Заслужаны калектыў
Акадэмічны хор Белтэлерадыёкампаніі, дырыжор Андрэй САЎРЫЦКІ
Партыя аргана – Віктар КІСЦЕНЬ

 

У праграме: Ф.Грубер, М.Равенскi, С.Трубачоў, В.Мішкініс, К.Брун, апрацоўкі А.Саўрыцкага беларускіх, украінскіх, рускіх народных калядных мелодый, Ф.Міладоўскі – Фрагменты з Месы (прэм'ера) і інш.

Акадэмічны хор Белтэлерадыёкампаніі створаны ў 1931 годзе. За час яго дзейнасці зроблена вялікая колькасць аўдыёзапісаў музыкі розных эпох, стыляў і жанраў – ад апрацовак невялікіх народных песень да твораў буйной формы. З 1965 года галоўным дырыжорам і мастацкім кіраўніком хору з'яўляўся н.а. СССР, прафесар Віктар Роўда. Пад яго кіраўніцтвам хор дэманстраваў сваё выканальніцкае майстэрства ў Расіі, Славеніі, Германіі, Польшчы і Ватыкане.
Калектыў паспяхова выступае з сольнымі канцэртамі, прымае ўдзел у міжнародных фестывалях, канцэртных праграмах, ажыццяўляе аўдыёзапісы.


ДОБРААХВОТНЫЯ АХВЯРАВАННІ
Ў ПАДТРЫМКУ КАНЦЭРТАЎ
НА ЗАЛАТОЙ ГОРЦЫ МОЖНА СКЛАСЦІ
НА ВЫХАДЗЕ З КАСЦЁЛА