12 снежня ў мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца адвэнтавае чуванне моладзі. Малітоўная сустрэча пройдзе пад назвай «Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць» (Мц 5, 8).

Сардэчна ўсіх запрашаем!!!

21.00 — рэгістрацыя
21.30 — прэзентацыя гімна на Сусветны дзень моладзі (парафія Божага Цела ў Мінску, а. Сяргей Трысцень OCD)
22.00 — падрыхтоўка да святой Імшы
22.30 — святая Імша
23.30 — аплатковая сустрэча з арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці, які завяршае Апостальскую працу ў Беларусі
24.00 — сцэнка (парафія Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску, кс. Уладзімір Марушэўскі TChr)
01.00 — адарацыя (парафія Свв. Сымона і Алены ў Мінску, кс. Раман Суша)
02.00 — тэматычная канферэнцыя (кс. Юзаф Сярпейка)
03.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці (парафія Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы, кс. Юзаф Сярпейка)
03.30 — пачастунак, кава, гарбата
04.15 — сцэнка (катэдра)
05.00 — святы Ружанец (парафія Божага Цела ў Нясвіжы, с. Яніна Жукоўская MChR)
05.40 — благаслаўленне