У розных краінах духавы арган быў прызнаны «каролём інструментаў». Менавіта гэта ён з'яўляецца адным з самых старажытных музычных інструментаў ва ўсёй гісторыі сусветнай культуры, быць можа таму колькасць твораў, напісаных для яго, перавышае колькасць для любога іншага музычнага інструмента. Рэпертуарнае багацце арганнай музыкі тлумачыцца яшчэ і той важнай акалічнасцю, што на працягу многіх стагоддзяў, арган з'яўляўся асноўным, а часта і адзіным музычным інструментам, які вельмі актыўна выкарыстоўваўся падчас касцёльнай літургіі, амаль ва ўсіх краінах Заходняй Еўропы і Паўночнай Амерыкі.
Гук аргана некім чынам уплываў не толькі на слух, але даваў магчымасць наблізіцца да таго каго мы называем Адвечным. Бог прамаўляў да сваіх вернікаў на працягу гісторыі і ў моцы буры і ў ціхім павеве ветрыка. Казаў таямніча і палохаў незносным грукам.

Усё гэта закладзенна ў асаблівай мове арганай музыкі, таму калі чалавек прыслухаецца да гэтай музыкальнай мовы ён мае магчымасць пачуць не толькі ноты і гукі, але і самога Бога.
Шчыра дзякуем усім, хто адклікнуўся на наш заклік і прымае ўдзел у Фестывалі "Залатогрская Ліра". Асаблівым чынам дзякуем выканаўцам, якія праз свой дар музычнага таленту дапамагаюць нам наблізіцца да нашага Створцы.