Хрысціянства заходняга абраду, якое пазней стала называцца каталіцтвам, з часоў ранняга Сярэднявечча пашыралася на беларускіх землях паралельна з хрысціянствам абраду ўсходняга, пазней названага праваслаўем, што пацвярджаецца шматлікімі дакументальнымі крыніцамі. Значны штуршок распаўсюджванню каталіцтва на тэрыторыі сучаснай Беларусі надаў Вялікі літоўскі князь Ягайла, які праз дынастычны шлюб з польскай каралеўнай Ядзвігай у 1386 г. стаў адначасова каралём Польшчы, паклаўшы пачатак саюзу дзяржаваў, вядомаму ў гісторыі пад назвай Рэчы Паспалітай. Пры Ягайле хрысціліся паводле лацінскага абраду тыя, хто на тэрыторыі ягонай дзяржавы яшчэ захоўваў старыя язычніцкія вераванні. Менавіта Ягайла заснаваў на нашых землях некалькі каталіцкіх святыняў, сярод якіх і святыня ў прадмесці Мінска, якое атрымала назву Траецкая Гара дзякуючы пабудаванаму тут напрыканцы ХІV – напачатку XV ст. фарнаму касцёлу Найсвяцейшай Тройцы.

Падрабязней...

Улетку 1991 года была адноўлена парафія Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха), і ў касцёле на Залатой Горцы па дамоўленасці з філармоніяй, якой належаў будынак, зноў пачалі адбывацца набажэнствы. Іх праводзіў самы малады ў той час каталіцкі святар на Беларусі ксёндз Міхал Сапель, ураджэнец Браслава, выпускнік Рыжскай духоўнай семінарыі. Менавіта яму арцыбіскуп Казімір Свёнтэк даручыў тады душпастырскую апеку над мінскімі католікамі, якія жадалі маліцца па-беларуску. Справа была даволі няпростаю, паколькі яшчэ не існавала перакладаў на беларускую мову многіх літургічных тэкстаў. Для цэлебрацыі святой Імшы выкарыстоўваліся пераважна пераклады ксяндза Уладзіслава Чарняўскага, тагачаснага пробашча парафіі ў Вішневе, першага перакладчыка адноўленых Другім Ватыканскім Саборам літургічных тэкстаў на беларускую мову.

Падрабязней...

16 жніўня

Нягледзячы на тое, што пра св. Роха захавалася няшмат дакладных звестак, пачынаючы з XV ст. культ яго як апекуна пры заразных хваробах распаўсюдзіўся ў многіх краінах. У некаторых мясцовас­цях яго залічваюць нават да 14 заступ­нікаў у цяжкіх жыццёвых абставінах.

Рох — з франц. roche («скала») альбо сканд. rokrh («моцны, цвёрды, як скала»). Раней не звярталі ўвагі на дату наро­дзі­наў, большую вартасць надаючы фактам з жыцця святых. Вядома, што жыў гэты святы на пачатку XIV ст. Паходзіў св. Рох з Манпелье — партовага горада ў паўднё­вай Францыі. Яго бацькі былі багатымі і вельмі пабожнымі. Яны доўгі час не мелі дзяцей — свайго адзінага сына, Роха, яны выпрасілі ў Бога пакорнымі малітвамі і праз шчодрую дабрачыннасць. 

Падрабязней...

6-я 2-я лінія вул.
Авангардная вул.
Авангардны зав.
Азгура вул.

Падрабязней...