Слова Акафіст – азначае не седзячы.
Акафіст з’яўляецца літургічным гімнам, характарыстычным для усходняга Касцёла. У візанційскай традыцыі – гэта цэлае, часам доўгатрывалае набажэнства, якое складаецца з пахвальных песняў на ўшанаванне Езуса Хрыста, Багародзіцы альбо святых, якое спяваецца, згодна з назвай – стоячы. Найбольш вядомым у Рымска-каталіцкім Касцёле з’яўляецца акафіст на ўшанаванне Багародзіцы. Ў хрысціянскай літаратуры прызнаны найстарэйшым гімнам на ўшанаванне Божай Маці.
Верагодна паўстанне гэтага гімна прыпадае на V – VI стагоддзе. Каля VIII стагоддзя быў перакладзены на лацінскую і шматлікія іншыя мовы, у выніку чаго аказаў вялікі ўплыў на марыйную паэзію ўсяго Касцёла.
Галоўнай тэмай гімна  з’яўляецца ўдзел Марыі ў зямным жыцці Хрыста і ягоным Касцёле.
Сёння ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшаг Панны Марыі хочам праслаўляць Бога за вялікі дар для усяго чалавецтва, за Марыю, якая перад самай смерцю Хрыста на крыжы стала нашай Маці, Маці ўсяго Касцёла.
Бог, праз будучыя заслугі смерці Хрыста, захаваў Марыю ад усялякага граху. Просім, міласэрны Божа, дазволь і нам прыйсці да Цябе праз заступніцтва нашай Маці Марыі.