Кс. Юрый Санько - пробашч парафіі.

Біяграфія
Нарадзіўся 30 мая 1983г. у Нясвіжы.

Святаркае пасвячэння прыняў з рук Біскупа Антонія Дзям’янкі, тагачаснага Біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, 2 чэрвеня 2007г.

У лютым 2006г. закончыў Вышэйшую Духоўную Семінарыю ў Гродна.

29 сакавіка 2006г. атрымаў навуковую ступень - магістар тэалогіі на Каталіцім Універсітэце Яна Паўла ІІ у Любліне, Польшча. Там жа працягваў вучобу з 2008г. па 2010г., атрымаў ступень ліцэнзіята.

З марта па жнівень 2006г. працаваў дыяканам у парафіі св. Юзафа ў Маладзечна.

З верасня 2006г. працуе сакратаром Мітрапалітальнай Курыі ў Мінску.

З верасня 2006г. па студзень 2014г. быў пробашчам парафіі Хрыста Збаўцы ў Мінску.

З лютага 2007г. выконвае абавязкі галоўнага рэдактара інфармацыйнага білютня "Каталіцкія навіны".

3 сакавіка 2008г. адказны за душпастырства Літургічнай службы алтара Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

З восені 2011г. з’яўляецца выконваючым абавязкі прэссакратра Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.

З восені 2011г. з’яўляецца сакратаром і выкладчыкам Цэнтра падрыхтоўкі катэхетаў Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі, з восені 2013г. цэнтр зарэгістраваны, як Мінскі Тэалагічны каледж імя св. Яна Хрысціцеля.

З восені 2011г. завочна навучаецца на юрыдычным факультэце БДУ.

З 11 лістапада 2011г. дырэктар Моладзевай Місіі "Чыстае сэрца".

З вясны 2013г. з’яўляецца слухачом на факультэце журналістыкі БДУ па спецыяльнасці "Сувязь з грамадствам".

Са студзеня 2014г. з’яўляецца пробашчам парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы ў Мінску.

Рэферэнт Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча. 

Уваходзіць у працоўную групу па арганізацыі мерапрыемстваў у архідыяцэзіі.

Член праўлення Міжхрысціянскай місіі "Хрысціянскае сацыяльнае служэнне".

З’яўляецца аўтарам і вядучым тэлеперадач "Размовы са святаром" і "Размовы пра духоўнае", з ліпеня 2012 г. працаваў над стварэннем новага тэлепраекта "Каталіцкіх святынях Беларусі", як аўтар і вядучы, праграма атрымала дзве узнагароды, адна з якіх Гранпры на міжнародным кінафестывалі "Магніфікат 2014".

   

Кс. Міхал Сапель, вікарый
   
Кс. Аляксандр Улас, вікарый