На гэтым тыдні ўспамінаем:
19 кастрычніка
- успамін св. Паўла ад Крыжа, святара

22 кастрычніка - успамін св. Яна Паўла II, папы
23 кастрычніка - успамін св. Яна Капістрана, святара
24 кастрычніка - успамін св. Антонія Марыі Кларэта, біскупа

Шчыра вітаем ксяндза Аляксандра Уласа, які прызначаны вікарыем нашай парафіі. 

24 кастрычніка запрашаем на суботнік.
Трэба прыбраць тэрыторыю Касцёла, каб мы маглі на дзень Задушны арганізаваць працэсію па Залатагорскіх могілках.

Перажываем месяц кастрычнік - месяц Ружанцовай малітвы.
Запрашаем на набажэнствы ў кацёле.
   - Кожны дзень пасля ранішняй святой Імшы на 8:00
   - Кожны дзень перад вячэрняй святой Імшой у 18:00
Заахвочваем маліцца дома ў кругу сваёй сям'і.

Набліжаецца Ўрачыстасць Усіх Святых і Дзень малітвы за памерлых (1-2 лістапада).
Ужо зараз можна прыносіць у закрыстыю спісы імён памерлых.
Калі ласка імёны пішам у назоўным склоне.

XII Фестываль духоўнай музыкі "Залатагорская Ліра".
Адбудзецца 16-30 кастрычніка.Запрашаем на канцэрты. ПРАГРАМА ФЕСТЫВАЛЮ

Заахвочваем запісвацца на прыбіранне Касцёла.
Кожную пятніцу пасля вячэрняй святой Імшы.
Запісацца ў графік можна на дзвярах касцёла.

Дзякуй за працу, малітвы і ахвяры, якімі прычыняецеся да аднаўлення і ўтрымання нашай святыні. Няхай Добры Бог шчодра Вам за гэта ўзнагародзіць.

Далучайцеся да нашай суполкі: vk.com/rochby