На гэтым тыдні:
18 мая
- успамін св. Яна І, папы і мучаніка.
20 мая - успамін св. Бернардына Сіенскага, святара.
21 мая - успамін св. Хрыстафора Магалана, святара і паплечнікаў, мучанікаў з Мексікі.
22 мая - успамін св. Рыты з Касіі, законніцы.
23 мая - першая Святая споведзь для дзяцей, якія ў гэтым годзе прыступяць да першай Камуніі.
            - на заканчэнне Навэнны да Духа Святога пасля св. Імшы на 18:30 адбудзецца малітоўнае чуванне,
              каб падрыхтавацца да Урачыстасці Спаслання Духа Святога.
24 мая, 9:00 - імша ўдзячнасці за 25 гадоў святарства кс. Міхала. Святую Імшу ўзначаліць
                      Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
           11:00 - першая Святая камунія.


30 мая - падрыхтоўка тэрыторыі да Працэсіі Божага Цела
31 мая - Працэсія Божага Цела па вуліцах нашага горада.
             9:00 - св. Імша пры нашым касцёле. Св. Імшу ўзначаліць апостальскі нунцый Клаўдыё Гуджэроцці.
             У гэты дзень ва ўсіх парафіях Мінска да абеда не будуць адпраўляцца святыя Імшы.

Маёвыя набажэнствы:
    Кожны дзень пасля ранішняй святой Імшы на 8:00
    Кожны дзень перад вячэрняй святой Імшой у 18:00

З чэрвеня пераходзім на летні расклад набажэнстваў:
   
З чэрвеня да верасня св. Імшы ў нядзелю на 12:30 не будзе.

Залатагорскі Фэст:
   Пройдзе з нагоды заканчэння навучальнага года 7 чэрвеня.  
   11:00
- імша ўдзячнасці.
   12:30 - канцэрт на сцэне пры касцёле.

Дзякуй за працу, малітвы і ахвяры, якімі прычыняецеся да аднаўлення і ўтрымання нашай святыні. Няхай Добры Бог шчодра Вам за гэта ўзнагародзіць.