Вялікі тыдзень:

12 красавіка (серада) - Крыжовы шлях з удзелам Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча у 18:00. Крыжовы шлях адбудзецца на вуліцы перад касцёлам. Святая Імша адразу пасля Крыжовага Шляху.

13 красавіка - Вялікі Чацвер

Імшы ў 8:00 не будзе.

19:00 - Святая Імша Вячэры Пана.

14 красавіка - Вялікая Пятніца

Вялікая Пятніца - дзень сціслага посту.

Святыя імшы не адпраўляюцца.

19:00 - літургія Мукі Пана і адарацыя крыжа.

Ахвяраванні сабраныя падчас адарацыі Крыжа Пана ў Вялікую Пятніцу прызначаюцца на патрэбы Гробу Пана ў Святой Зямлі.

За ўдзел у гэтай літургіі можна атрымаць поўны адпуст пад звычайнымі варункамі.

15 красавіка - Вялікая субота

Імшы ў 8:00 не будзе.

Асвячэнне страў на Вялікодны стол будзе адбывацца кожную гадзіну з 10:00 да 18:00, а таксама пасля Пасхальнай Вігіліі. У 13:15 стравы асвеціць Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

21:00 - Пасхальная Вігілія. На гэтую ўрачыстую Святую Імшу прыходзім са свечкамі. У часе цэлебрацыі адбудзецца аднаўленне Хросту. Святую Імшу ўзначаліць біскуп Юрый Касабуцкі.

16 красавіка - Вялікдзень - Урачыстасць змертвыхпаўстання Пана

7:00 - Рэзурэкцыйная святая Імша з урачыстай працэсіяй.

9:00, 11:00 - святыя Імшы. Пасля кожнай імшы асвячэнне страў на Велікодны стол.

12:30, 19:00 - св. Імшы не будзе!

17 красавіка - Вялікодны панядзелак

Святыя Імшы ў 8:00, 12:00 і 18:30


Вялікі дзякуй усім, хто дапамагаў прыбіраць тэрыторыю навокал касцёла. Фота з суботніка можна праглядзець у галерэі.

Дзякуй сестрам і группе "моладзі", якія на працягу гэтага тыдня да 22:00 кожны дзень падрыхтоўвалі вербачкі.

Пасля Вялікадня распачынаем рамонты, дзякуй за ахвяраванні, якія складаеце на ўтрыманне і рамонт касцёла.