Нагадваем аб тым, што ў перыяд Вялікага поста, Касцёл наказвае нам паўстрыманне ад гучных забаваў а таксама ад спажывання мясных страваў у вызначаныя дні. Дадатковыя пастановы на гэты час кожны з нас можа абраць самастойна альбо параіўшыся са спаведніком.

Крыжовы шлях

  • Кожны дзень пасля ранішняй святой Імшы
  • Кожную пятніцу ў 18:00
  • Кожную сераду ў 18:00 (з удзелам дзяцей)

Песні жальбы

  • Кожную нядзелю перад св. Імшой на 12:30

Велікапосныя рэкалекцыі

Пройдуць у нашым касцёле з 17 па 19 сакавіка.
Расклад святых імшаў з рэкалекцыйнай навукай:

  • Пятніца (17.03) і субота (18.03): 8:00, 18:30.
  • Нядзеля (19.03): 9:00, 11:00, 12:30