Адвэнт - гэта час падрыхтоўкі і чакання на нараджэнне Збаўцы нашага Езуса Хрыста. Заахвочваем, каб кожны з нас памятаў у гэты час пра адмысловую пастанову. Няхай гэта будзе той невялікі дар, які мы складаем нованароджанаму Хрысту.

На гэтым тыдні Раратнія святыя Імшы ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыіі:

серада: 7.00

чацвер: 18.30

У суботу св. Імшы Раратняй не будзе. Звычайная св. Імша ў 8.00.

Рыхтуем касцел да ўрачыстасці Божага Нараджэння:

21 снежня пасля святой Імшы на 18.30 упрыгожванне касцёла.

23 снежня пасля святой Імшы на 18.30 уборка касцёла.

Калі маеце мажлівасць, просьба прычыніцца да падрыхтоўкі нашай святыні да ўрачыстасці.

Урачыстасць Нараджэння Пана

24 снежня

Памятаем пра Вігілійную вячэру ў кругу сваёй сям'і.

Вігілійная святая Імша ў 21.00.

25 снежня

Урачыстыя святыя імшы ў 9.00, 11.00, 12.30. Святой імшы ў 19.00 не будзе.

17.00 - святая імша для парафій св. Андрэя і св. Францішка Асізскага.

11.00 - інсцэніроўка м'юзікла на Божае нараджэнне ад дзяцей.

Дзякуй за працу, малітвы і ахвяраванні якімі прычыняецеся да аднаўлення і ўтрымання нашай святыні, няхай Добры і Міласэрны Бог шчодра вас ўзнагародзіць.