Шчыра дзякую ўсім за супольную малітву, за прыбіранне нашай святыні, а таксама ўсім тым, хто адгукнуўся на заклік і прыйшоў на суботнік, дякуем за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай вам Добры Бог адудзячыць.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

16 мая (панядзелак) - успамін св. Андрэя Баболі, святара і мучаніка

Нарадзіўся каля 1591 г. Пасля заканчэння сярэдняй школы уступіў у ордэн езуітаў у Вільні. Прайшоўшы курс філасофіі і тэалогіі ў Віленскім універсітэце, у 1622 г. атрымаў святарскае пасвячэнне і цалкам прысвяціў сябе душпастырскаму служэнню ў тых мясцінах, куды яго выпраўляла духоўнае кіраўніцтва. З 1642 г. ён вёў адданую місіянерскую дзейнасць на Піншчыне. У той час рэлігійнае жыццё палешукоў было ў вельмі занядбаным стане: у народзе панавалі шматлікія забабоны, людзі амаль не ўдзельнічалі ў набажэнствах.

 

Андрэй Баболя хадзіў праз балоты з вёскі ў вёску, несучы святло Божай праўды ў самыя аддаленыя куточкі Палесся. Ён добра ведаў творы ўсходніх айцоў Касцёла і заўсёды мог аргументавана адстойваць аўтарытэт каталіцтва ў розных рэлігійных дыспутах. Дзякуючы яго намаганням шмат людзей навярнулася да Бога і паядналася з Каталіцкім Касцёлам. З-за гэтага Андрэя Баболю называлі апосталам Піншчыны і «душахватам».

У той жа час рэзка абвастрыліся адносіны паміж канфесіямі, у першую чаргу — з праваслаўнаю. Супярэчнасці на рэлігійнай глебе імкнуліся выкарыстаць для дасягнення сваіх брудных мэтаў розныя сілы. Адной з такіх сілаў былі казакі, якія дзейнічалі цалкам бескантрольна і тэрарызавалі ўсё мясцовае насельніцтва. У сераду 16 мая 1657 г. казакі уварваліся ў Янаў Палескі (сучаснае Іванава Брэсцкай вобл.), дзе яны забілі ўсіх каталікоў і жыдоў, не зважаючы на ўзрост, пол і паходжанне. 

Даведаўшыся, што незадоўга перад гэтым з Янава выйшаў Андрэй Баболя, выправіліся за ім у пагоню. Схапіўшы, яго страшэнна збілі і, прывязанага паміж двума канямі, прыцягнулі ў Янаў. Там казакі некалькі гадзін люта здзекаваліся са сваёй ахвяры, выдумляючы ўсё новыя жахлівыя катаванні, пасля чаго два ўдары шабляй перарвалі зямное жыццё святога. Яго знявечанае цела было прывезена ў Пінск, пазней — у Полацк. Савецкія ўлады перавезлі рэліквіі святога ў Маскву і, як знак удзячнасці Папу за дапамогу ў час голаду на пачатку 20-х гг., перадалі іх у Рым. Пасля кананізацыі Андрэя Баболі, якая адбылася ў 1938 г., рэліквіі былі перададзены Польшчы і цяпер знаходзяцца ў Варшаве. Святы Андрэй Баболя з’яўляецца апекуном Пінскай дыяцэзіі, 4-м апекуном Польшчы і патронам чыгуначнікаў.

19 мая (чацвер) – Свята Езуса Хрыста Найвышэйшага і Вечнага Святара  

Праз увесь месяц май штодня у касцёле перад вячэрняй Св. Імшой а 18 гадзіне  адбываюцца ”Маёвыя набажэнствы” да Найсвяцейшай Марыі Панны. У нядзелю пасля св. Імшы а 9 гадзіне.

21 мая – 15.00 першая святая споведзь

22 мая – падчас св. Імшы а 11.00 - Першая Святая Камунія

Працэссія вуліцамі Мінска адбудзецца  - у нядзелю 29 мая, з гэтай нагоды трэба так запланаваць свой час? каб абавязкова быць на гэтым мерапрыемстве - сведчання нашай веры. Таму на дачы не едзем. Працесія распачнецца св. Імшой а 9 гадз. каля нашага касцёла.

Фінальны канцерт фестываля (Таланты чистых сердец) – у суботу 28 мая в 11.30  выстава, 12.30 - канцерт у Доме Афіцэраў, запрашэння будут раздавать валанцёры пасля каждай св. Імшы, дзякуем за ахвяры на Міссію Чыстае Сэрца.

Кожны аўторак а 19.00 у нашым касцёле адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага і св. Імша складковая. Запрашаем далучыцца да нашай супольнай малітвы.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.