Запрашаем на Велікодны канцэрт арганнай музыкі, які адбудзецца 2 красавіка 2016 года ў Мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой горцы (пр. Незалежнасці, 44А, за Палацам мастацтваў).

Пачатак у 20:00.

Сольную праграму прадставіць арганістка Марына Пінчукова.

Яна – студэнтка 3 курса БДАМ па спецыяльнасці фартэпіяна (клас праф. Ігара Алоўнікава) і аргана (клас дац. Уладзіміра Неўдаха). Пастаянная ўдзельніца Калядных і Велікодных канцэртаў у касцёле св. Андрэя Баболі (г. Полацк), касцёла імя Найсвяцейшай Панны Марыі (г. Мінск). Удзельніца майстар-класаў Іагана Трумэра (Аўстрыя), Венсана Дзюбуа (Францыя), Ёганэса Геферта (Германія), Эўгеніа Марыа Фаджыяні (Італія), Крысціяна Шміта (Германія). Дыпламант Міжнароднага фестывалю арганнай музыкі (Гатчына - Санкт-Пецярбург, 2012 г., 2015 г.), Міжнароднага конкурсу арганнай музыкі (Гданьск - Польшча, 2015 г.)

У праграме прагучаць:
І.С.Бах – Канцэрт a-moll
І.С.Бах – Харал "Allein Gott in der Hoch sei Ehr"
І.А.Хасэ – Харальная фантазія
Ф.Мендэльсон – Саната №3 A-dur
М.Дзюпрэ – Прэлюдыя і фуга g-moll op.7
Ё.Жанген – Таката ор.104


Правілы паводзінаў на канцэртах у касцёле

Перш за ўсё, варта памятаць, што касцёл – гэта не канцэртная зала, а Дом Бога, месца пакланення і малітвы. Таму звяртаем увагу на наступныя важныя моманты:

1. Калі вы апынуліся ў касцёле падчас набажэнства, паспрабуйце як мага цішэй заняць месца на лаўках, ці проста пастойце і памаліцеся. Падчас набажэнства нельга ў голас размаўляць, або без сур'ёзнай неабходнасці хадзіць па касцёлу.
2. Сотавы тэлефон неабходна выключыць перад уваходам у храм.
3. Мужчыны пры ўваходзе ў храм павінны зняць галаўны ўбор. Жанчынам (у адрозненні, напрыклад, ад праваслаўнага храма) можна знаходзіцца ў касцёле з непакрытай галавой.
4. Недапушчальна ўваходзіць у касцёл у вопратцы, якая адкрывае тулава і плечы, ва ўсялякага роду "міні", ці ў спартыўнай форме.
5. Нельга дэманстратыўна паварочвацца і стаяць спінай да алтара.
6. Катэгарычна забараняецца наведваць касцёл, будучы ў стане алкагольнага або наркатычнага ўздзеяння.
7. На ўсёй касцёльнай тэрыторыі строга забараняецца курыць, лаяцца, распіваць спіртныя напоі.