Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за складзеныя сёння ахвяраванні, якія прызначаюцца на патрэбы і ўтрыманне Міждыяцэзіяльнай Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Пінску і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.

Сёння ў літургіі мы ўзгадваем ўезд Езуса ў Ерузалем. А таксама распачынаем асаблівы час - Вялікі Тыдзень! Тыдзень Мукі Пана.

23 Сакавіка – Вялікая Серада

18.00 Інсцэнізаваны Крыжовы Шлях на касцёльнай тэрыторыі, пасля св. Імша. У набажэнстве прыме ўдзел кс. арцб. Тадэвуш Кандрусевіч. Пасля св. Імшы заахвочваем , усіх хто можа застацца і дапамагчы ў прыбіранні касцёла і падрыхтоўкі яго да Святога Пасхальнага Трыдуума.

 

24 сакавіка – ВЯЛІКІ ЧАЦВЕРГ

Літургія Вялікага чацвярга нагадвае Апошнюю Вячэру, калі Езус устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі. Паводле традыцыі ў гэты дзень адбываецца абрад абмывання ног дванаццаці мужчынам на ўспамін таго, што Езус перад Апошняй Вячэрай абмыў ногі сваім вучням. Гэты абрад сімвалізуе служэнне і любоў Хрыста, які прыйшоў не дзеля таго, каб Яму служылі, але дзеля таго, каб служыць іншым.

10.00 – Святая Імша Хрызма - у архікатэдры – з удзелам святароў Мінска – Магілёўскай Дыяцэзіі.

19.00 - Святая Імша Вячэры Панскай. 

 

25 Сакавіка - ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА МУКІ ПАНА

Вялікая Пятніца – дзень сціслага посту. Можна толькі 3 пасілкі ў дзень, два лёкгіх і адзін да сытасці. Заахвочваем нашых вернікаў да сціслага посту на хлебе і вадзе. Ахвяраванні сабраныя падчас адарацыі Крыжа Пана ў Вялікую Пятніцу прызначаюцца на патрэбы Гробу Пана ў Святой Зямлі.

У гэты дзень, а таксама ў наступны, згодна са старадаўняй традыцыяй, Касцёл не ўдзяляе ніякіх сакрамэнтаў, акрамя пакаяння (споведзь) і намашчэння хворых. Гэтая традыцыя захавалася да нашых дзён. Алтар застаецца цалкам не пакрыты, без абрусоў, крыжа і падсвечнікаў.

У другой палове дня цэлебруецца літургія Мукі Пана, цэнтральнай часткай якой з’яўляецца адарацыя святога Крыжа. На пачатку літургіі святар у чырвоных шатах моўчкі кладзецца крыжам перад алтаром, што з’яўляецца выразам асаблівага прыніжэння перад Богам. Вернікі ў гэты час моляцца, кленчучы.

Пасля адарацыі і святой Камуніі Найсвяцейшы Сакрамэнт пераносіцца ў прыгожа аздобленую сімвалічную грабніцу.

18.00 — Крыжовы шлях.
19.00 — літургія Мукі Пана і адарацыя крыжа.

Нашыя продкі лічылі:
«Хто ў пятніцу скача, той на Вялікдзень плача»
Калісьці ў некаторых дамах на знак вялікай жалобы нават спынялі гадзіннікі, завешвалі люстэркі, а дзецям было забаронена гуляць і шумець. Такім чынам, дзень праходзіў у спакоі і засяроджанасці. У гэты дзень гаспадыні стараліся пасеяць крыху гароху, верачы, што тады ўраджай будзе лепшы. Лічылася таксама, што пасеянае ў гэты дзень збожжа не баіцца ні дажджу, ні ветру, а кожны добры рамеснік стараўся ў гэты дзень назапасіць крыху драўніны для працы. Рамеснікі верылі, што ў Вялікую пятніцу дрэва мае асаблівую Божую моц, таму што ў гэты дзень яно набрыняла крывёю і потам Збаўцы.


26 Сакавіка - ВЯЛІКАЯ СУБОТА 

У Вялікую суботу Касцёл прабывае каля Гробу Пана, разважае пра муку і смерць Хрыста, Яго сыходжанне у адхлань (месца знаходжання памерлых, куды, згодна са Святым Пісаннем, сышоў Езус Хрыстус перш, чым уваскрэснуць), у малітве і посце чакае Яго ўваскрасення. У гэты дзень не цэлебруецца святая Імша.

Асвячэнне страваў на Вялікодны стол будзе адбывацца кожную гадзіну:

10.00, 11.00, 12.00,13.00, 14.00, 15.00, 16.00 і 17.00 Асабліва запрашаем ўсіх Вас на 13.00 а гэтай гадзіне да нас прыедзе асвяціць ежу на Вялікодны стол, кс. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Святая Імша Пасхальнай вігіліі, якая распачынаецца ў Вялікую суботу вечарам пасля заходу сонца, лічыцца найважнейшай літургіяй усяго літургічнага года. Менавіта ў час Пасхальнай вігіліі першы раз пасля перыяду Вялікога посту спяваем урачыстае «Аллелюя» і пачынаем святкаванне Уваскрасення Пана Езуса. Хоць гэтая святая Імша распачынаецца ў суботу, яна лічыцца нядзельнай святой Імшой — урачыстасцю Уваскрасення Пана.

Больш дакладна аб Пасхальнай літургіі можна даведацца тут…

Пасхальная Вігілія распачнецца ў нашым касцёле ў 21.00

На гэтую ўрачыстую Святую Імшу калі ласка вазміце з сабою свечкі.


27 Сакавіка - ВЯЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ – УРАЧЫСТАСЦЬ ЗМЁРТВЫХПАЎСТАННЯ ПАНА

Урачыстая працэсія вакол касцёла і Святая Імша РЭЗУРЭКЦЫЙНАЯ ў 7.00.
9.00 і 11.00 — урачыстыя святыя Імшы
Пасля кожнай Імшы асвячэнне страў на Вялікодны стол.


28 Сакавіка - ВЕЛІКОДНЫ ПАНЯДЗЕЛАК

8.00, 12.00, 18.30 — святая Імша


 У гэтым годзе урачыстасць Звеставанне Пана перанесена на 4 красавіка.

Кожны аўторак у касцёле а 18.30 гадзіне адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, Божая апекі і супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях.