Традыцыйна ў гэтую нядзелю закрываюцца крыжы, якія застаюцца закрытымі аж да заканчэння цэлебрацыі мукі Пана ў Вялікую Пятніцу.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
16 сакавіка (серада) – гадавіна пасвячэння Архікатэдральнага Касцёла ў Мінску, свята

 17 сакавіка (чацвер) – успамін Св. Патрыка, біскупа

Святога Патрыка называюць апосталам Ірландыі. Ён нарадзіўся каля 385 – 390 гг. у рымскай Брытаніі ў сям’і вайскоўца, які пазней стаў дыяканам. Ва ўзросце 16 гадоў Патрык трапіў у палон да піратаў, якія вывезлі яго
ў Ірландыю і там прадалі ў рабства. Падчас гэтага прымусовага прабывання на Зялёным Востраве ён захапіўся аскетычным жыццём і вырашыў прысвяціць свой лёс Богу. Уцёкшы праз шэсць гадоў на кантынент, Патрык стаў манахам і дапоўніў сваю адукацыю ў розных кляштарах.
Каля 432 г. быў пасвечаны ў біскупы і вярнуўся ў Ірландыю. Ён навярнуў у веру большасць мясцовых валадароў, пры падтрымцы якіх працягваў сваю місійную дзейнасць па ўсёй Ірландыі. Ён засноўваў кляштары, касцёлы і школы, а каля 440 г. сярод аднаго з язычніцкіх плямёнаў арганізаваў першае біскупства. Дзейнасць святога выклікала моцнае супраціўленне з боку язычнікаў-друідаў, а таксама з боку некаторых рыцараў, якія займаліся разбоем на Зялёным Востраве. Дата смерці святога дакладна невядомая, як невядома і месца яго пахавання. На свята Патрыка ў Ірландыі носяць на адзенні трохпялёсткавы лісток канюшыны, з дапамогаю якога святы тлумачыў язычнікам таямніцу Святой Тройцы.

 19 сакавіка (субота) - урачыстасць св. Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі (абавязковая)

Усе звесткі пра жыццё святога мы знаходзім у Евангеллі паводле Мацвея і паводле Лукі. Нягледзячы на тое, што іх зусім няшмат, менавіта Абраннік найсвяцейшай Панны Марыі з’яўляецца адной з найбольш значных постацяў у хрысціянстве. Па прафесіі ён быў цесляром, жыў і працаваў у Назарэце і быў заручаны з Марыяй. Святы Юзаф быў абвешчаны апекуном Сусветнага Касцёла, а таксама з’яўляецца апекуном паміраючых, нарачоных і працаўнікоў.
Св. Імша – 8.00, 12.00, 18.30

20 сакавіка (Нядзеля)
Набліжаецца час Велікодных святаў і наступная нядзеля гэта – Пальмовая нядзеля, якой распачынаем Вялікі тыдзень. У дзень успаміну ўваходу Хрыста ў Ерузалем і мы прыходзм у святыню з галінкам вярбы, перажываючы тыя падзеі. У наступную нядзелю асвячэнне вербаў адбудзецца на кожнай Святой Імшы.
- Зборы ахвяраванняў прызначаюцца на патрэбы духоўнай семінарыі.

У нашым касцёле ў часе посту адбываюцца пакутныя набажэнствы:

Крыжовы шлях – кожны дзень пасля св. Імшы а 8 г., у чацверг а 18.00 г. (дзеці і моладзь), у пятніцу а 18.00;
Песні Жальбы - у нядзелю перад Св. Імшой на 12.30.

Звяртаемся да нашых вернікаў з вялікай просьбай! Не адкладывайце споведзь на пазней, на апошні час перад святамі, у сувязі з фізычнай немагчымасцю святароў паспавядаць усіх жадаючых у апошнія дні.

Хочам выказаць усім нашым вернікам шчырую падзяку за ваш удзел і ахвярнасць пры рамонтах і рэстаўрацыі нашай залатагорскай святыні. За вашую малітву і фінансавую дапамогу. Асаблівым чынам дзякуем тым усім, хто адгукнулся на наш заклік і прынял удзел у арганізаваным у гэтую суботу, суботніке пры парадкаванні нашай касцёльнай тэрыторыі. Няхай добры Бог вас узнагародзіць і аддзячыць вам за вашую ахвярнасць! Заклікаем таксама і іншых нашых парафіян да супольнага клопату аб нашай СВЯТЫНІ!

З Божай дапамогай удалося назбіраць дастатковую колькасць вернікаў для дыжурства ў нашым касцёле. Дзякуем шчыра тым усім, хто адгукнулся на гэтую просьбу.

Сёння ў касцёле абыходзім дзень малітваў у інтэнцыі Святога Айца Францішка ў гадавіну яго абрання на пасад св. Пятра (2013 г.).

Кожны аўторак у нашай святыні а 18.30 адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага.

Жадалі бы ад усяго сэрца падзякаваць кс. Дзмітрыю за прыгатаванне нас да святаў Змёртвыхпаўстання Хрыста падчас Велікапосных Рэкалекцый. Няхай добры Бог адорыць яго патрэбнымі ласкамі і дарамі на яго святарскім шляху.

Дзякуючы за вашыя ахвяры і дапамогу ўсім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, Божая апекі і супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях.