На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

7 сакавіка (панядзелак) – успамін Святых Пэрпэтуі і Фэліцыты, мучаніц

Святыя Пэрпэтуя і Фэліцыта, мучаніцы жылі ў ІІ – ІІІ стст. у Карфагене (Паўночная Афрыка). Пэрпэтуя паходзіла са шляхетнага роду і мела двухгадовую дачку, а Фэліцыта была рабыняю. У вязніцы абедзве прынялі хрост, а Фэліцыта нарадзіла там дзіця. Калі яны адмовіліся скласці ахвяру язычніцкім бажкам, іх аддалі на разарванне дзікім звярам на гарадской арэне.
Апынуўшыся сярод звяроў, жанчыны падтрымлівалі адна адну і праслаўлялі Бога, дадаючы сабе мужнасці. Моцна параненых леапардам, іх затым дабілі мячом. Гэта адбылося 7 сакавіка 202 г. Са старажытных часоў святыя былі ў вялікай пашане ў Касцёле, пра што сведчыць таксама і тое, што іх імёны ўзгадваюцца ў Рымскім каноне.

 На гэтым тыдні з 11 па 13 сакавіка ў нашай парафіі пройдуць Велікапосныя рэкалекцыі, іх будзе праводзіць кс. Дзмітрый Дубовік - пробашч з Замосце.

8 сакавіка а 8 гадз. св. Імша ў інтэнцыі “Маці ў малітве”
9 сакавіка а 18.30 св. Імша ў інтэцыі “Дапамогі душам чысцовым”
13 сакавіка - дзень малітваў ў інтэнцыі Святога Айца Францішка ў гадавіну абрання (2013)
13 сакавіка у 5 нядзелю Вялікага Посту закрываюцца крыжы, якія пазастануцца закрытымі да заканчэння цэлебрацыі Мукі Пана ў Вялікую Пятніцу.

Прыбіранне тэрыторіі касцёла адбудзецца у суботу 12 сакавіка а 10 гадз.

Ёсць вярба, хто жадаў бы дапамагчы ў прыгатаванні вербачак – калі ласка звяртайцеся да сясцёр.

Пачынаючы ад панядзелка 1 саккавіка наша святыня адчыненна для наведавання праз увесь дзень. Але на жаль толькі адна жанчына дыжуруе пры гэтым. Калі у каго ёсць магчымасць таксама падыжурыць пры касцёле – просім звярнуцца да закрыстыі.

Вялікая просьба да ўсіх наведальнікаў нашай святыні - Не забіраць з сабой парафіяльных спеўнікаў - яны прызначаныя да выкарыстоўвання падчас літургічных набажэнстваў!

Дзякуем за працу, малітвы і ахвяраванні, якімі прычыняецеся да ўтрымання і аднаўлення нашай святыні. У надыходзячым тыдні складаем найлепшыя пажаданні здароўя, Божага благаслаўлення і супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях.