Прайшла пастырская кананічная візытацыя.

На гэтым тыдні таксама прыпадаюць:
Першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай.
Першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса.
Першая субота месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшай Панны Марыі. У 17.45 Фацімскае набажэнства, якое праводзіць Легіон Марыі.

У нашай капліцы ў часе посту адбываюцца пакутныя набажэнствы:
Крыжовы шлях – кожны дзень пасля ранішняй св. Імшы, чацверг для дзяцей а 18 гадз., у пятніцу а 18 гадз.
Песні Жальбы - у нядзелю перад Св. Імшы на 12.15.

Сённяшнія ахвяраванні прызначаюцца на CARITAS.

5 сакавіка ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца велікапоснае чуванне моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Тэма сёлетняга чування — «Міласэрнасці хачу, а не ахвяры» (Мц 9, 13). Запісацца можна ў сясцёр.

Кожны аўторак у капліцы а 18.30 гадзіне адбываецца св. Імша і набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага.

З панядзелка Касцёл будзе адчынены на працягу дня. Ёсць дзве асобы, якія будуць дыжураваць, яшчэ патрэбна прынамсі дзве асобы.

З панядзелку таксама пачынаем усталёвываць вокны на вежы касцёла.

На гэтым тыдні будзе прывезенна вярба. Будзем падрыхтовываць вербачкі, хто жадае дапамагчы ў прыгатаванні, запісываемся ў сясцёр.

Дзякую за ахвяраванні, якія складаецце на рамонт і рэстаўрацыю нашай святыні.

Дзякую ўсім, хто прыбіраў касцёл на мінулым тыдні.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня жадаем шматлікіх Божых ласк, здароўя і супакою ў вашым жыцці і ў вашых сем’ях.