Шчыра дзякую вам усім за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні і прыбіранне нашага касцёла. Няхай добры Бог вам адудзячыць і ўзнагародзіць вашую шчодрасць. Заахвочваю таксама іншых, ахвяраваць частку свайго часу, каб прыйсці і дапамагчы ў прыбіранні і прыгатаванні нашага касцёла да нядзельнай Святой Літургіі.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

25 студзеня –(панядзелак) Свята навяртання св. Паўла апостала
Навяртанне святога Паўла з’яўляецца адной з найважнейшых падзей у Касцёле. Саўл клапатлівы фарысей і пераследавацель Касцёла, па прычыне аб’яўлення яму Хрыста Уваскрослага каля брам Дамаска, стаў не толькі Яго вучнем, але і прысвяціў усё сваё жыццё распаўсюджванню Евангелля; вывеў Касцёл з абмежаванасці юдэйскай супольнасцю і прынёс святло Евангелля ў Еўропу, стаўшыся Апосталам Народаў.
26 студзеня – (аўторак): успамін Святых Цімафея і Ціта, біскупаў
Былі вучнямі і супрацоўнікамі св. апостала Паўла. Першы быў кіраўніком касцёла ў Эфесе, а другі — на Крыце. Ім былі накіраваны пасланні Апостала народаў, т. зв. «пастырскія», у якіх знаходзяцца дасканалыя парады для пастыраў і цудоўнае навучанне для ўсіх вернікаў.
28 студзеня (чацвер): Успамін Святога Тамаша Аквінскага, святара і доктара Касцёла.
Святы Тамаш нарадзіўся каля 1225 г. Быў выхаванцам абацтва Монтэ Кассіно. У маладым узросце ўступіў да ордэна дамініканаў. Вывучаў тэалогію ў Калоніі пад кіраўніцтвам Альберта Вялікага, а пасля ў Парыжы, дзе пасля сам выкладаў. З’яўляецца самым знакамітым прадстаўніком філасофіі і тэалогіі схаластычнай. Яго галоўныя працы: “Сумма тэалогіі” і “Сумма супраць паганаў” з’яўляюцца арыгінальнай сінтэзай філасофіі і тэалогіі схаластычнай. Напісаў таксама каментарый да Святога Пісання. Памёр 7 сакавіка 1274 г. па дарозе на сабор у Ліоне. З’яўляецца патронам каталіцкіх школ.

25 студзеня другая гадавінна біскупскай сакры нашага біскупа Юрыя Касабуцкага. Памятаем аб ім у нашых малітвах.

Звяртаюся з вялікай просьбай не забіраць з касцёла выдрукаванныя спеўнікі, яны прызначанны для тых, хто ўдзельнічае ў літургіі. Нажаль вымушаны ствердзіць, што іх колькасць праз увесь час паслядоўна змяншаецца.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаю найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.