Сённяшняя нядзеля – Хросту Пана распачынае звычайны перыяд літургічнага году.

Дзякую ўсім за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу.

   У нашай парафіі адбываецца душпастырскае наведванне сем’яў – Каляда. На працягу гэтага перыяду, кожная сям’я, якая жадае прыняць святара ў сваім доме, можа падыйсці да закрыстыі і запісацца. Перад тым, як прыйсці да вас, мы патэлефануем і папярэдзім.

    16 студзеня (субота)у рамках года міласэрнасці адбудзецца святкаванне Юбілейнага Года з удзелам сем’яў і сужэнцаў, якія адзначаюць юбілей (5-10-15-20-25-30-35-40-45-50 і больш гадоў) сумеснага жыцця, а таксама з удзелам рухаў «Хатні Касцёл», «Equipes Notre-Dame», «Сужэнскія сустрэчы», Шанштацкага руху, «Святло-Жыццё», «Маці ў малітве», факаляраў. Тэма сустрэчы – «Праяўленне міласэрнасці ў сужэнскім жыцці» –

Пачатак у 10.30 у касцёле свв. Сымона і Алены, у 12.30 – пілігрымаванне ў архікатэдру Імя Найсвяцейшай Панны Марыі да Святых Дзвярэй Божай Міласэрнасці. Урачыстая святая Імша ў архікатэдры ў 13.00.

   Паслухаць калядкі і пастаралкі ў аўтарскай апрацоўцы адной з найбольш знакамітых музычных сем’яў у Польшчы — Паспяшальскіх — можна будзе ў Гродне і Мінску. У Мінску канцэрт адбудзецца 15 студзеня ў 19.30 у архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9). 
Ян Паспяшальскі — польскі музыка, кампазітар, публіцыст, аўтар радыё- і тэлепраграм, вядомы многім, асабліва маладым, жыхарам нашай краіны. На працягу многіх гадоў ён наведвае летам Івянец, дзе праводзіць «Музычную мастэрню». Аркестр пад той жа назвай, які складаецца з 14 музыкантаў, аб’ядноўвае два пакаленні вядомых ва ўсёй Польшчы і за яе межамі выканаўцаў калядак з сям’і Паспяшальскіх. 


   У Беларусі пройдзе чарговы Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян. Па традыцыі ў Каталіцкім Касцёле ён праводзіцца з 18 па 25 студзеня і сёлета будзе арганізаваны ў 49-ы раз. Сёлета Тыдзень малітваў адбудзецца пад дэвізам «Пакліканыя, каб абвяшчаць вялікія справы Пана» (пар. 1 П 2, 9). Кульмінацыяй Тыдня малітваў заўсёды з’яўляецца экуменічнае набажэнства. У Беларусі экуменічныя набажэнствы з удзелам прадстаўнікоў Праваслаўнай Царквы і іншых канфесій адбудуцца 23 студзеня ў архікатэдральным касцёле ў Мінску, катэдральных касцёлах у Магілёве і Гродне. У архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску экуменічнае набажэнства пачнецца ў 19.00. У 18.30 адбудзецца святая Імша. 

Сённяшнія зборы ахвяраванняў прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты.

Ад новага года уводзіцца зменна складковых імшаў:
аўторак 18.30 - складковая Імша да св. Антонія
пятніца 18.30 - складкловая Імша за памерлых
нядзеля 11.00 - складковая Імша за жывых