Сардэчна дзякую ўсім прысутным за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні, за прыбіранне і ўпрыгожванне нашага касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

 

31 снежня (чацвер): апошні дзень каляндарнага года.

Святыя Імшы: 8.00 і 21.00

1 студзеня (пятніца): Урачыстасць Святой Багародзіцы Марыі. (Абавязковае)

Святыя Імшы ў гэты дзень 9.00,18.30

2 студзеня (субота): Успамін Святога Базыля Вялікага і Грыгорыя Назіянскага, біскупаў і дактароў Касцёла.

Святы Базыль нарадзіўся ў 330г. у Цэсарыіі Кападоцкай, навучаўся ў Канстантынопалі і Атэнах. Па вяртанні на айчыну праводзіў жыццё пустэльніка, але ў 370г. стаў біскупам роднага горада. Заставіў пасля сябе знакамітыя тэалагічныя працы і рэгулу, паводле якой жывуць манахі Усходняга Касцёла. Памёр 1 студзеня 379г.

Святы Грыгорый нарадзіўся ў 330г. каля Назыяну. У часы навучання пасябраваў са святым Базылем і быў яго спадарожнікам у жыцці пустэльніка. Аднак быў выбраны святаром, пазней біскупам Канстантынопаля. Праславіўся як знакаміты тэолаг і прамоўца. Паглыбіў каталіцкую навуку аб Святога Троіцы. З прычыны неспакою ў Канстантынопалі пакінуў пасаду біскупа і вярнуўся ў Назыян, дзе памёр каля 390г.

На гэтым тыдні таксама прыпадаюць:

Першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса

Першая субота месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшай Панны Марыі

Першая нядзеля месяца.

У суботу 2 студзеня а 12.00 у катэдральным касцёле, будзем маліцца за кс. Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з нагоды яго юбілею 70-дзя з дня нараджэння.

Ад новага года уводзіцца зменна складковых імшаў:

аўторак 18.30 - складковая Імша да св. Антонія

пятніца 18.30 - складкловая Імша за памерлых

нядзеля 11.00 - складковая Імша за жывых

 

Запісаць свае інтэнцыі за жывых і памерлых можна ў закрыстыі.