Дзякуем усім вам за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні, за прыбіранне і ўпрыгожванне нашай святыні. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.
Сёння апошні дзень нашых парафіяльных рэкалекцый. Хочам, ад усяго сэрца, шчыра падзякаваць кс. Віталію Маргунову, за усё тое дабро, якім дзяліўся з намі падчас справавання св. Імшы, паслугі ў канфесіанале і перад усім, падчас скіраванага да нас Божага Слова. Няхай добры Бог, якога прыйсця чакаем, аддзячыць яму за ягоную паслугу.
На гэтым тыдні ў святой літургіі адзначаем:

26 снежня (субота): Свята Святога Стэфана, першамучаніка.
Святы Стэфан быў адным з сямі памочнікаў Апосталаў у Ерусалімскім Касцёле. Паводле Дзеяў Апостальскіх, “поўны ласкі і моцы Духа Святога” абвяшчаў Добрую Навіну з мудрасцю, якой ніхто не мог супрацьстаяць. Першы мучанік, сведчачы сваёй смерццю аб праўдзівасці пасланніцтва Хрыста і Яго навукі, ажыцявіў ідэал дасканалага наследвання Пана. Існуе вялікае падабенства паміж смерццю Пана Езуса і Святога Стэфана: фальшывыя сведкі, смерць за горадам, адданне Езуса і Стэфана Богу Айцу, прабачэнне пераследвальнікам. Культ гэтага святога бярэ свой пачатак з IV стагоддзя.27 снежня (нядзеля) Парафіяльная ўрачыстасць Святога Яна, Апостала і Евангеліста.
Святы Ян быў любімым вучнем Пана Езуса. Быў сведкам Перамянення Пана і пакутаў у Аліўным Садзе. На Апошняй Вячэры заснуў на грудзях Збаўцы. Паміраючы на крыжы, Пан Езус аддаў яму ў апеку Сваю Маці. Святы Ян напісаў Евангелле, тры апостальскія лісты і Апакаліпсіс. Згодна з прадказаннем Езуса Хрыста Святы Ян памёр натуральнай смерццю ў сталым узросце. Евангелле Святога Яна, якое дапаўняе іншыя, мае найглыбейшы выклад Божых таямніц. Ва Усходнім Касцёле Святому Яну нададзены тытул тэолага. У хрысціянскім іканапісе сімвалам Святога Яна ёсць арол.
27 снежня (нядзеля): Свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа.
Якое значэнне мае Святая Сям’я для сучаснай сям’і – для айца, маці і дзяцей? Кажам: ”Даўней усё было іначай,чым цяпер.” А ці сапраўды ўсё? Было Дзіцё, Якое любіла Яго Маці Марыя і Юзаф, Ягоны апякун перад Богам. Усе ўтраіх былі адным ва ўзаемным шанаванню і любові.
Цяжкія падзеі і цярпенні чакалі Дзіцё і Бацькоў, але нішто не магло ім перашкодзіць: ні Хрысту, Які быў ахінуты цёплай любоўю і чулай апекай; ні Бацькам, якія паклалі надзею на Бога і былі гатовыя ісці праз жыццё дарогай, якую вызначыў Сам Бог. Святога Сям’я з’яўляецца найдасканалай сям’ёй і прыкладам для нас, нашых сем’яў. Святога Юзаф – дасканалы прыклад для айцоў – працавіты, разважлівы, заклапочаны аб доме. Найсвяцейшая Панна Марыя з’яўляецца ідэалам найлепшай маці. А Езус – непараўнальны Сын,Які будучы Богам быў паслухмяны Бацькам і шанаваў кожнае Іх слова.

У сераду ў 7.00 раніцы ў нашай парафіі адбудуцца апошнія РАРАТЫ.

Хацеў бы так сама ўзгадаць, што ў вігілію Божага Нараджэння 24 снежня нас абязывае традыцыйны пост. А так сама аб тым, што само святкаванне Божага Нараджэння, гэта не толькі заканчэнне чаканне на прыйсце нашага Пана Езуса Хрыста, і канец паста - гэта перш за ўсё, духоўнае і рэлігійнае свята нашай сям’і, як касцёльнай так і кожнай па асобку. Таму прыпамінаю аб тым, каб на святочным стале не было алкаголя!!!

У панядзелак 21 снежня і аўторак 22 снежня пасля святой Імшы вячэрняй прыклада каля 19.30 запрашаем усіх жадаючых дапамагчы ва ўпрыгожыванні і прыбіранні нашага касцёла на святы Божага Нараджэння.