Шчыра дзякую ўсім за супольную малітву, за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

14 снежня (панядзелак): Успамін Святога Яна ад Крыжа, святара і доктара Касцёла

Нарадзіўся каля 1542 г. у Іспаніі, уступіў ў ордэн кармелітаў, а ў 1568 г., пад уплывам св. Тэрэзы Авільскай, стаў першым манахам рэфармаванага закону «босых» кармелітаў. Вызначаўся вялікай святасцю жыцця і мудрасцю, пра што сведчаць яго лісты адносна духоўнага жыцця, у якіх апісваюцца найглыбейшыя перажыванні містычнага кантакту чалавечай душы з Богам. Памёр 24 лістапада 1591 г. у Убэда.

 Сардэчна запрашаем у сераду і суботу ў 7 гадзін раніцы прыняць удзел у святой Імшы ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі (Рараты). У чацверг запрашаем на раратнюю св. Імшу дзяцей і моладзь у 18.30

У наступную пятніцу, суботу і нядзелю (18, 19 і 20 снежня) ў нашай парафіі будуць адбывацца адвэнтовыя рэкалекцыі, якія будзе праводзіць кс. Віталій Маргуноў. Рэкалекцыі гэта час духоўнай адновы, як кожнага чалавека асабіста, так і ўсёй парафіяльнай супольнасці. Гэта таксама добрая нагода прыступіць да сакраманту споведзі.

Святыя Імшы з рекалекцыйнай навукай будуць 18 і 19 снежня ў 18.30, 20 снежня рекалекцыйная навука падчас кожнай святой Імшы а 9, 11, 12.30 і 19 гадзіне.

18 снежня а 18.30 св. Імшу ў нашым касцёле будзе цэлебраваць кс. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Пасля св. Імшы адбудзецца аплатковае спатканне і сустрэча з медыцынскімі работнікамі.

20 снежня ў нядзелю падчас святой Імшы а 11 гадзіне да нашай парафіі прыбудзе Бэтлеемскі агонь.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня жадаем здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.