Дзякую ўсім прысутным за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні, за прыбіранне нашай святыні. Асаблівым чынам дзякую за складзеныя ахвяры на рамонт нашага касцёла. Заахвочваю таксама ўсіх да малітвы ў інтэнцыі нашых дабрадзеяў і ахвярадаўцаў, якія склалі свае ахвяры на рамонт даху нашай святыні.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

 16 лістапада (панядзелак): Успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці (Маці Божай Вострабрамскай).

Хто намаляваў абраз, невядома. Некаторыя прыпісваюць аўтарства кракаўскаму мастаку Лукашу, які намаляваў падобны абраз у 1624 годзе для касцёла Божага Цела ў Кракаве. Па адной з версій абраз адлюстроўвае знакамітую прыгажуню XVI стагоддзя Барбару Радзівіл. Гісторык Тэадор Нарбут ва ўласцівай яму манеры, са спасылкай на невядомы нікому рукапіс, выказаў у 1839 годзе здагадку, што абраз быў прывезены вялікім князем Альгердам з Крыма. Гэта дало падставу рускім гісторыкам і праваслаўным пісьменнікам развіваць гіпотэзу аб праваслаўным паходжанні абраза, быццам бы вывезенага з царквы ў Корсуні.
Дэталёвае даследаванне і кансервацыя іконы былі праведзены Янам Руткоўскім у 1927 годзе перад яе каранацыяй. Па тэхніцы, грунтоўцы і саставу фарбаў вызначана, што ікона створана ў другой палавіне XVI стагоддзя, верагодна італьянскім мастаком.Абраз змешчаны ў капліцы Вострай брамы ў пачатку XVII стагоддзя. Праслаўлены вобраз Мадонны намаляваны на дубовых дошках таўшчынёй 2 см тэмпернай тэхнікай на клеева-крэйдавай аснове. Памер 165 × 200 см.
Постаць Маці Божай цалкам закрыта бліскучай залатой сукенкай каля 1671 года. Відаць толькі выразны твар і складзеныя накрыж рукі. На самой іконе Вастрабрамская Маці Божая намалявана ў чырвонай туніцы. Шыя закручана шалем, а на галаве белая хустка. Усю постаць Марыі ўкрывае зеленавата-блакітны плашч, свабодна накінуты на галаву і плечы. Фон абраза мае бронзавае адценне. Сярэбраны паўмесяц з выгравіраваным надпісам «Дзякуй Табе Маці Божая за мае выслуханыя просьбы і прашу Цябе Маці Міласэрнасці захавай мяне ў ласцы», які знаходзіцца ў ніжняй частцы абраза, — вота з 1849 года. На галаве ў Багародзіцы дзве пазалочаныя кароны са срэбра, накладзеныя адна на другую: адна барочная, другая ў стылі ракако.
Урачысты акт каранацыі па дэкрэту папы рымскага Пія XI, які ў 1920 годзе ў якасці апостальскага нунцыя служыў святую імшу ў капліцы Вострай брамы, адбыўся 2 ліпеня 1927 года перад кафедральным саборам у Вільні ў прысутнасці іерархаў каталіцкай царквы і дзяржаўных кіраўнікоў Польшчы, у склад якой у той час уваходзіў Віленскі край. У 1928 годзе ікона Маці Божай Вастрабрамскай змешчана ў адмысловы кантэйнер, які ахоўвае яе ад пажараў і злодзеяў.

17 лістапада (аўторак): Успамін Святй Альжбеты Венгерскай, законніцы.

Святая Альжбета нарадзілася каля 1293 г. у сучасным Будапешце і была дачкою венгерскага караля Андрэя ІІІ. Бацькі жадалі, каб Альжбета выйшла замуж за Вацлава Чэшскага, аднак яна не пажадала заключыць гэтага дынастычнага шлюбу, уцякла з каралеўскага двара і каля 1310 г. уступіла ў кляштар дамініканак у Швейцарыі.

Альжбета гераічна пераносіла шматлікія цярпенні і таму яшчэ пры жыцці здабыла сабе славу святой. Памерла яна 6 мая 1338 г. і была пахаваная каля галоўнага алтара касцёла ў сваім кляштары. Са смерцю Альжбеты скончылася дынастыя святога Стэфана І Венгерскага.

21 лістапада (субота): Успамін Ахвяравання НПМ.

Паводле паданняў, якія бяруць пачатак у апокрыфах, Марыю ў дзяцінстве аддалі ў ерузалемскую святыню, дзе яна і выхоўвалася. Гэтае свята адзначалася на Усходзе ўжо ў VII стагоддзі ў гадавіну пасвячэння касцёла Маці Божай у Ерузалеме. У XI стагоддзі свята было прынята Заходнім Касцёлам. Сёння Касцёл успамінае перш за ўсё Ахвяру, якая адбылася ў душы Марыі ў пачатку Яе свядомага жыцця. Марыя зяўляецца для ўсіх прыкладам жыцця, прысвечанага Богу.

У наступную нядзелю угадываем Святую Цэцылію, панну і мучаніцу. Яна з’яўляецца заступніцай касцельнай музыкі. У гэты дзень памятаем пра нашыя хоры і арганістаў, а таксама пра ўсіх, хто праслаўляе сваім спевам Пана Бога.

Наступная нядзеля 22 лістапада гэта Урачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. Зборы ахвяраванняў у гэты дзень прызначаюцца на патрэбы духоўнай семінарыі.