Парафія Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха)
на залатой горцы
Мінск, пр-т Незалежнасці, 44-А
+375 (29) 695 53 51 - ксёндз-пробашч Юрый Санько
+375 (29) 946 81 28 - нядзельная школа
+375 (29) 765 72 84 - па пытаннях канцэртаў (арган)
info@roch.by
Расклад Набажэнстваў
• Пн-Пт: 8.00, 18.30
• Сб: 8:00, 17.00 (English), 18:30
• Нядзеля: 09.00, 11.00, 12.30, 19.00
Парафіяльныя аб'явы

24 сакавіка ВЕРБНАЯ – Нядзеля Мукі Пана
Сённяшняй нядзеляй распачынаем Вялікі Тыдзень, наша ўвага будзе засяроджана на муцы, смерці і Змёртвыхпаўстанні нашага Збаўцы, Месіі Езуса.

Пры касцёле можна набыць пасхальныя сувеніры, сродкі атрыманыя с продажу пойдуць на патрэбы нашай святыні. Дзякуй за падрыхтоўку сувеніраў і верб.

Сённяшнія зборы ахвяраванняў прызначаюцца на патрэбы Міждыяцэзіяльнай Вышэйшай Духонай Семінарыі ў Гродне, дзякуй за Вашую ахвярнасць.


25 сакавіка Вялікі Панядзелак – Св. Імшы – 8.00, 18.30

26 сакавіка Вялікі Аўторак - Св. Імшы – 8.00, 18.30

27 сакавіка – Вялікая Серада
8.00 – Святая Імша
18.00 – Агульнамінскі Крыжовы шлях
19.00 – Святая Імша.

28 сакавіка – ВЯЛІКІ ЧАЦВЕРГ
10.00 - Святая Імша Хрызма у архікатэдры ў Мінску

СВЯТЫ ПАСХАЛЬНЫ ТРЫДУУМ

19.00 - ІМША ВЯЧЭРЫ ПАНСКАЙ
- Можна атрымаць поўны адпуст за прачытанне гімна Таямніцу Сакрамэнта

29 сакавіка - ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА МУКІ ПАНА
19.00 – НАБАЖЭНСТВА МУКІ ПАНА
- Дзень сціслага посту і ўстрымання ад мясных страў.
- Распачынаецца навэнна да Божай Міласэрнасці.
- Ахвяраванні, сабраныя падчас адарацыі Крыжа Пана, прызначаюцца
на патрэбы касцёла Гробу Пана ў Святой Зямлі.
- Можна атрымаць поўны адпуст за ўдзел у літургіі Вялікай Пятніцы
і за пабожнае ўцалаванне Крыжа.

30 сакавіка – ВЯЛІКАЯ СУБОТА
Асвячэнне страў на Велікодны стол кожную гадзіну ад 10.00 да 18.00
21.00 - ПАСХАЛЬНАЯ ВІГІЛІЯ
- на літургію прыходзім са свечкамі
- Можна атрымаць поўны адпуст за аднаўленне абяцанняў, дадзеных пры хросце.

31 сакавіка – ВЯЛІКДЗЕНЬ – НЯДЗЕЛЯ ЗМЁРТВЫХПАЎСТАННЯ ПАНА
7.00 – Рэзурэкцыя
9.00, 11.00Урачыстая Святая Імша
- пасля кожнай Імшы асвячэнне страў на велікодны стол.


Дзякуй за працу, малітвы і ахвяраванні, якімі прычыняецеся да ўтрымання
і аднаўлення нашае святыні, няхай Добры і Міласэрны Бог шчодра ўзнагародзіць.
        Як зрабіць ахвяраванне праз ЕРЫП?
        Наш касцёл патрабуе сродкаў, каб захоўваць яго ў належным стане.

        Вы можаце пералічыць грошы

        • на картку:
        4641 3200 0464 3127. Дзейнічае да 03/24

        • на банкаўскі рахунак:
        ЦБУ N 527 OAO "Белінвестбанк"
        Разліковы рух: BY 27 BLBB 3015 0100 1531 2000 1001
        Код Банка: BLBBBY2X

        Дзякуй за працу, малітвы і ахвяраванні, якімі прычыняецеся да ўтрымання і аднаўлення нашай святыні. Няхай Добры і Міласэрны Бог шчодра ўзнагародзіць.
        Наша парафія мае сваю старонку ў Facebook, а таксама вельмі цікавы Instagram. Падпісвайцеся!
        Парафія Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха)
        Гiсторыя парафii
        Рыма-каталіцкая парафія Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску была заснаваная ў XIV ст. каралём Ягайлам. Гэта самая старажытная каталіцкая супольнасць у горадзе, пра якую захаваліся дакументальныя звесткі.

        Падрабязней →
        Касцёл Святога Роха
        Мінск, пр-т Незалежнасці, 44-А
        +375 (29) 695 53 51 - ксёндз-пробашч
        +375 (29) 946 81 28 - нядзельная школа,
        +375 (29) 765 72 84 - арганныя канцэрты
        info@roch.by