Парафіяльныя аб'явы14 красавіка – ІІІ ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ Дзякуй за ахвяраванні ў фонд
"Дар сэрца для Магілёўскага рэгіёну", зборы будуць здзяйсняцца кожную першую нядзелю месяца да верасня.
· Завершана рэстаўрацыя абраза св. Яна Хрысціцеля з парафіі ў в. Мсцібава, кс. Павел Безляповіч дзякуе за дапамогу і разам з парафіянамі моліцца за ахвярадаўцаў.
· Запрашаем на XVIIІ фестываль "Залатагорская ліра", план канцэртаў размешчаны на дошцы аб'яў.
· Збіраем ахвяраванні на намаляванне алтарнага абраза, як падарунак ад парафіі нашаму касцёлу з нагоды 160-годзя нашага касцёла, скласці можна ў закрыстыі або ў скарбонку.
Працягваем малітву за парафію св. Сымона і св. Алены, Чырвоны касцёл.
Працягваем малітву ў інтэнцыі нашай парафіі: "Аб афіцыйнай перадачы тэрыторыі Залатагорскіх могілак нашай парафіі".
Дзякуй за працу, малітвы і ахвяраванні, якімі прычыняецеся да ўтрымання і аднаўлення нашай святыні, няхай Добры і Міласэрны Бог шчодра ўзнагародзіць.