Парафіяльныя аб'явы21 красавіка – ІV ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ Нядзеля Добрага Пастыра Тыдзень малітваў аб пакліканнях да святарскага і манаскага жыцця.
На гэтым тыдні:
23 красавіка – Ат. - Успамін св. Юрыя, мучаніка
25 красавіка – Чц. – СВЯТА СВ. МАРКА, ЕВАНГЕЛІСТА
· Збіраем ахвяраванні на намаляванне алтарнага абраза, як падарунак ад парафіі нашаму касцёлу з нагоды 160-годзя нашага касцёла, скласці можна ў закрыстыі або ў скарбонку.
Працягваем малітву за парафію св. Сымона і св. Алены, Чырвоны касцёл.
Працягваем малітву ў інтэнцыі нашай парафіі: "Аб афіцыйнай перадачы тэрыторыі Залатагорскіх могілак нашай парафіі".
Дзякуй за працу, малітвы і ахвяраванні, якімі прычыняецеся да ўтрымання і аднаўлення нашай святыні, няхай Добры і Міласэрны Бог шчодра ўзнагародзіць.